wd wp Пошук:

Ціхан Чарнякевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнякевіч. Ціхан Чарнякевіч (нар. 22 студзеня 1986, Пінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія

Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» (2008), магістратуру (2009) і аспірантуру пры ім (2012). У 2008—2011 гадах супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 2010 года — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі). У 2011—? гадах рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Маладосць». Цяпер працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтар бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010), укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012), аўтар дзясяткаў артыкулаў. Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1986 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Нарадзіліся ў Пінску
Нарадзіліся 22 студзеня
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Літаратуразнаўцы Беларусі