Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»
Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.
Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.
Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.
Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.
Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
Кнігі
Творы ў зборніках Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў
Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі
Артыкулы
Артыкулы