wd wp Пошук:

Сем камянёў

«Сем камянё́ў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».

Сюжэт

Галоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталяў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратавання жыцця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім апынецца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].

У чароўнай краіне Эфэрыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба напачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схавана гэта крыніца.

Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртанне свабоды краіне Эфэрыі[2].

Змест

Водгукі на кнігу

Літаратурны крытык Ганна Янкута пра кнігу кажа, што: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».

Журналіст і адзін з аўтараў праекту Velvet.by Ганна Севярынец выказалася, што «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў… Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца»[1].

Прэміі

Намінацыі

Зноскі

  1. 1 2 Шэін Аляксей. Сем камянёў. Prastora.by. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  2. Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі. Радыё Свабода (18 красавіка 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015.
  3. Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі. Новы Час (21 чэрвеня 2017). Праверана 22 студзеня 2018.
  4. Назван полный список Литературной премии Тетки. Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта