wd wp Пошук:

Анка Упала

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлова. Анка Упала (сапр.: Алена Уладзіміраўна Казлова; нар. 14 сакавіка 1981, Магілёў) — беларуская пісьменніца, перакладчыцаанглійскай, фінскай і шведскай моў).

Біяграфія

Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску. У 2013—2018 гадах каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)[1][2], першай у серыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швецыі[3]. Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендара, мовы і жаночых праў, выступала з серыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе ПрайдзіСвет і на сайце budzma.by.

Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталогіі «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).

Пасля публікацыі папяровага выдання рамана «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзія Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газеце Скандынавіі «Афтонбладэт»[4]. У рэцэнзіі гаворыцца:

«Усё робіцца свежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсіўнасцю і меланхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасць выявіць усю сваю магутнасць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глабальнага свету, фемінізм і пошук ідэнтычнасці ў іншай краіне».

Кнігі

«На заснежаны востраў» аўтабіяграфічны раман, 2018, выдавецтва «Янушкевіч»; 2017, kniharnia.by

«Дрэва энталіпт» зборнік кароткай прозы і вершаў, 2012, выдавецтва «Логвінаў»

Пераклады

Са старабеларускай пераклала на трасянку[5] «Прамову Мялешкі».

Узнагароды

Пераможца літаратурнага Конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі для дзяцей Цімы Парвелы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.

Стыпендыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцберген), 2019, намінаваная як пісьменніца нарвежскім ПЭН-цэнтрам[6].

Зноскі

  1. СБП, Анка Упала, Anka Upala Архівавана 26 лютага 2021.
  2. Анка Упала. Дрэва энталіпт Архівавана 23 студзеня 2021.
  3. На заснежаны востраў
  4. Sverige får nytt liv — på belarusiska
  5. Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду
  6. articasvalbard.no Архівавана 12 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі на англійскую мову
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта