wd wp Пошук:

Паўлаўскі парк

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Паўлаўскі парк — пейзажны парк у Дзяржаўным музеі-запаведніку «Паўлаўск»(руск.) бел.. Размешчаны ў даліне ракі Славянкі(руск.) бел. ў горадзе Паўлаўску пад Санкт-Пецярбургам, помнік рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з калекцыямі рускага, заходнееўрапейскага і антычнага мастацтва. Плошча парку складае каля 600 га.

Парк ўключае сем ландшафтных раёнаў: Прыпалацавы, Даліна ракі Славянкі, Вялікая зорка з далінай сажалак, Старая Сільвія, Новая Сільвія, Параднае поле і Белая Бяроза. Цэнтрам кампазіцыі парку з’яўляецца Паўлаўскі палац. Упрыгожваннем парку служаць павільёны рознага характару: класічныя (Храм Сяброўства, Каланада Апалона, Вальер, Халодная лазня, Круглы зал, Ружовы павільён); пастаральныя(руск.) бел. (Малочня, Піль-вежа), мемарыяльныя (Помнік бацькам, Маўзалей мужу-дабрадзею), а таксама масты над Славянкай, мармуровая і бронзавая скульптура. У стварэнні парку, палаца і павільёнаў прынялі ўдзел архітэктары Чарлз Камеран(руск.) бел., Вінчэнца Брэна, П’етра Ганзага(руск.) бел., Андрэй Вараніхін, Карл Росі, Андрэй Штакеншнейдэр. Паўлаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны федэральнага значэння.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка парку

Рэльеф і геалагічная будова

Парк размешчаны на Прынеўскай нізіне, на схіле Балтыйска-Ладажскага ўступа(руск.) бел., у даліне ракі Славянкі(руск.) бел., якая працякае па яго тэрыторыі, са звілістым рэчышчам і маляўнічымі пагорыстымі берагамі. У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся гэтая тэрыторыя была пакрыта морам. Асадкавыя адклады таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — магутнай тоўшчай (звыш 200 метраў) пакрываюць крышталічны падмурак, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф утварыўся ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва (апошняе, Валдайскае зледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля раставання ледавіка паўстала Літарынавае мора(руск.) бел.. 4000 гадоў назад мора адступіла і ўтварылася даліна ракі Нявы, у якую і ўпадае рака Славянка. Даліна складзеная азёрна-ледавіковымі і пасляледавіковымі адкладамі[1].

Вісконцьеў мост праз Славянку. Восень Прыручаная вавёрка ля Ружовага павільёна Зіма ў Паўлаўскім парку Калона княгіні Лівен Возера Круглае

Глебы, раслінны і жывёльны свет

Да заснавання парку гэтая тэрыторыя была пакрыта нізіннымі балотамі і іглічнымі лясамі (хваёвымі і яловымі) з прымешкай шыракалістых парод. Пераважаюць павярхоўна-падзолістыя ў спалучэнні з тарфяна-падзоліста-глеевымі глебамі. У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці людзей натуральны ландшафт у многіх раёнах парку саступіў месца культурнаму[2].

У 1978—1983 гадах у парку налічвалася 361000 дрэў, прадстаўленых 54 відамі: 16 відаў елкі (Picea), хвоі (Pinus), лістоўніцы (Larix), піхты (Abies); па два віды бяроз (Betula)], вербаў (Salix) і ліп (Tilia); дубы (Quercus), вязы (Ulmus), вольха шэрая (Alnus incana), асіны (Populus tremula), рабіны (Sorbus), чаромха звычайная (Prunus padus); 88 відаў хмызнякоў, з іх пераважалі Caragana arborescens, спірэі (Spiraea), Cornus alba, вербы хмызняковыя. Пры назіраннях 1978 года быў зарэгістраваны 71 від птушак, якія належаць да 28 сямействаў і 9 атрадаў. З млекакормячых тут насяляюць вавёркі (Sciurus), зайцы-белякі (Lepus timidus), ласкі (Mustela nivalis), гарнастаі (Mustela erminea), краты (Talpidae), буразубкі (Sorex), вожыкі (Erinaceus europaeus), Clethrionomys glareolus і андатры (Ondatra zibethicus); зімой у парк заходзяць звычайны ліс (Vulpes vulpes), дзікі (Sus scrofa) і ласі (Alces alces). З земнаводных тут можна ўбачыць травяную жабу (Rana temporaria), шэрую рапуху (Bufo bufo); з паўзуноў — жывародную яшчарку (Zootoca vivipara). Насякомыя прадстаўлены 87 відамі, якія адносяцца да 46 сямействаў[3].

Зноскі

  1. Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982.
  2. Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982. — С. 45-49.
  3. Павловский парк (нявызн.) (недаступная спасылка). Виктория. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 21 снежня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Рэзідэнцыі расійскіх манархаў
Катэгорыя·Паўлаўск (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі прыгарадаў Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Сады і паркі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны