wd wp Пошук:

Карл Іванавіч Росі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Росі.

Карл Іва́навіч Ро́сі (італ.: Carlo di Giovanni Rossi; 17751849) — расійскі архітэктар італьянскага паходжання, аўтар шматлікіх будынкаў і архітэктурных ансамбляў у Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах.

Біяграфія

Карла дзі Джавані (Карл Іванавіч) Росі нарадзіўся ў Неапалі. З 1787 года разам з маці, балерынай Гертрудай Росі, і айчымам, выдатным балетным танцорам Шарлем Ле Пікам(руск.) бел., жыў у Расіі, у Санкт-Пецярбургу, куды быў запрошаны яго знакаміты айчым.

У 1788 годзе Росі паступае ў вядомую нямецкую школу St. Petri-Schule(руск.) бел.. Будучы з дзяцінства звязаным са светам мастацтваў, Росі навучаўся ў архітэктара Вінчэнца Брэна. У 1795 ён паступае на службу ў Адміралцейскую калегію архітэктуры чарцёжнікам. З 1796 быў памочнікам Брэна на будаўніцтве Міхайлаўскага замка. У 1801 годзе робіцца архітэктурным памочнікам 10 класа. У 1802 годзе Росі атрымлівае замежную камандзіроўку для завяршэння адукацыі і выязджае на два гады ў Італію.

У 1806 годзе Росі становіцца архітэктарам Кабінета. Аднак спачатку ён атрымлівае працу не як архітэктар, а як мастак па фарфоры, і два гады працуе на фарфоравым і шкляным заводзе. У жніўні 1808 Росі камандзіраны ў Маскву, у Экспедыцыю крамлёўскага будавання(руск.) бел.. З маскоўскіх твораў дойліда (неагатычная Кацярынінская царква Вазнясенскага манастыра(руск.) бел. ў Крамлі, драўляны тэатр на Арбацкай плошчы) практычна нічога не захавалася. У 1809 годзе Росі займаецца перабудовай Пуцявога палаца(руск.) бел. Кацярыны Паўлаўны ў Цверы.

У 1815 годзе Росі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прызначаны членам Камітэта збудаванняў і гідраўлічных работ(руск.) бел.. Да ранніх работ Росі ў Пецярбургу і яго ваколіцах адносяцца рэканструкцыя Анічкава палаца (1816), шэраг павільёнаў і бібліятэка ў Паўлаўскім палацы(руск.) бел. (1815—1822), Ялагін палац з аранжарэяй і павільёнамі (1816—1818).

Галоўнай сферай дзейнасці Росі стала стварэнне гарадскіх архітэктурных ансамбляў. Шмат у чым дзякуючы яму Пецярбург атрымаў новае аблічча, ператварыўшыся ў цэнтр гіганцкай імперыі, ганарлівай сваімі перамогамі над Напалеонам. Яго праекты мелі гарманічнае спалучэнне архітэктурных форм з алегарычнай скульптурай, наватарскія канструктыўныя прыёмы (напрыклад, металічныя перакрыцці).

Выдатнае архітэктурнае і горадабудаўнічае майстэрства Росі ўвасоблена ў ансамблях Міхайлаўскага палаца з прылеглымі да яго садам і плошчай (1819—1825), Палацавай плошчы з грандыёзным дугападобным будынкам Галоўнага штаба і трыумфальнай аркай (1819—1829), Сенацкай плошчы з будынкамі Сената і Сінода (1829—1834), Александрыйскай плошчай(руск.) бел. з будынкамі Александрынскага тэатра (1827—1832), новага корпуса Імператарскай публічнай бібліятэкі(руск.) бел. і двума аднароднымі працяглымі карпусамі Тэатральнай вуліцы (цяпер вуліца Дойліда Росі).

Увайшоўшы ў канфлікт з асяроддзем Мікалая I, Росі ў 1832 годзе сышоў у адстаўку, звольніўшыся «ад усіх заняткаў па будынках». Адной з апошніх пабудоў Росі была званіца Юр’ева манастыра блізу Вялікага Ноўгарада.

Архітэктар памёр у Санкт-Пецярбургу. Быў пахаваны на Волкаўскіх лютэранскіх могілках(руск.) бел.. Перапахаваны ў некропалі Аляксандра-Неўскай лаўры[1].

Літаратура

Фільмаграфія

Творчасці архітэктара прысвечаны фільмы «Росси» і «Павловский дворец» дакументальнага цыклу «Красуйся, град Петров!» (2011—2013).

Зноскі

  1. Могила К. И. Росси в Александро-Невской Лавре (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Карл Росі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Архітэктары класіцызму
Нарадзіліся ў Неапалітанскім каралеўстве
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Архітэктары Цверы
Абруселыя італьянцы
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Вучні Петрышуле
Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Нарадзіліся ў Неапалі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 29 снежня
Архітэктары Масквы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі ў 1849 годзе
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Архітэктары паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Памерлі ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Памерлі 18 красавіка
Нарадзіліся ў 1775 годзе
Архітэктары Расійскай імперыі
Памерлі ад халеры
Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Асобы
Архітэктары Санкт-Пецярбурга