wd wp Пошук:

Вавёркі

Вавё́ркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Апроч уласна роду Sciurus, вавёркамі называюць таксама шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і іншых. Уласна род Sciurus аб’ядноўвае каля 30 відаў, распаўсюджаных у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ўмераным поясе Азіі.

Вавёрка роду Sciurus мае падоўжанае цела з пухнатым доўгім хвастом, доўгія вушы, колер цьмяна-буры з белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку).

Распаўсюджванне

Каўказская вавёрка
Вавёркі распаўсюджаны па ўсім свеце, апроч [Аўстраліі](/Мацярык_Аўстралія "Мацярык Аўстралія") і [Антарктыды](/Антарктыда "Антарктыда"). Больш за ўсё відаў вавёрак сустракаецца на тэрыторыі амерыканскіх кантынентаў: у [Паўночнай](/Паўночная_Амерыка "Паўночная Амерыка") і [Паўднёвай](/Паўднёвая_Амерыка "Паўднёвая Амерыка") Амерыцы. За межамі Амерыкі сустракаецца ўсяго 3 віды вавёрак:
Японская вавёрка
У [XVIII ст.](/18_стагоддзе "18 стагоддзе") з развіццём тэхнікі і гандлю паміж [ЗША](/Злучаныя_Штаты_Амерыкі "Злучаныя Штаты Амерыкі") і [Вялікабрытаніяй](/Вялікабрытанія "Вялікабрытанія"), у [Еўропу](/Еўропа "Еўропа") быў [інтрадуцыраваны](/Біялагічная_інтрадукцыя "Біялагічная інтрадукцыя") адзін з паўночнаамерыканскіх відаў вавёрак — [Каралінская вавёрка](/Каралінская_вавёрка "Каралінская вавёрка"). Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вавёркавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта