wd wp Пошук:

Гнейс

Гнейс

Гнейс (ням. Gneis) — горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (ортагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў.

Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльнасць 2500 — 2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найбольш старажытных участкаў зямной кары. На тэрыторыі Беларусі разам з іншымі пародамі складаюць дакембрыйскі крышталічны фундамент.

Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Метамарфічныя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак