wd wp Пошук:

Граніт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Граніт (значэнні).

Граніт

Граніт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары кантынентаў.

Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плагіяклазу і слюды.

Структура граніту раўнамерназярністая ці парфірападобная, тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Колер залежыць ад колеру асноўнага складніка — палявога шпату і наяўнасці мінералаў цёмнага колеру.

Шчыльнасць 2,53—2,72 г/см³. Трываласць на сцісканне 100—300 МПа.

На тэрыторыі Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышталічнага падмурку. Радовішчы ёсць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Выкарыстанне

Граніт выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. У Беларусі вырабы з граніту вядомы са старадаўніх часоў (напрыклад, Здудзіцкі каменны крыж).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Абліцавальныя матэрыялы
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum