wd wp Пошук:

Вярба

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вярба (значэнні).

Вярба (Salix) — род лістападных дрэў і кустоў сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Дрэвы вышынёй да 20 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце суцэльнае, з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных або звіслых каташках, плод — каробачка.

Вядома больш за 600 відаў вярбы[3][4]распаўсюджаных ва ўмераных і халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе вядома 16[5] відаў. Найбольш пашыраны вярба белая (Salix alba), ракіта (Salix acutifolia), брэднік (Salix caprea), вербалоз (Salix pentandra), жаўталоз (Salix purpurea), вярба ломкая (Salix fragilis). Растуць на берагах рэк, каля сажалак, на забалочаных лугах. Цвітуць у красавікумаі. Насенне захоўвае ўсхожасць не больш 10 дзён пасля як паспее[3].

Насаджэнні з вярбы выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, яроў. Вербы вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як крыніца дубільных рэчываў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Декоративная дендрология Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1979. — С. 66. — 216 с. — 6 000 экз.
  4. Адрозненні розных відаў вярбы
  5. База Растения Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вярба
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі