wd wp Пошук:

Заяц-бяляк

Заяц-бяляк (Lepus timidus) — млекакормячае сямейства зайцавых.

Даўжыня цела 49—61 см, маса да 4 кг. Поўсць летам бурая з рыжавата-шэрым адценнем, зімой белая. Лінькі канчаюцца ў маі і снежні.

Адкрытых месцаў пазбягае, жыве ў мяшаных лясах, дзе пераважае елка, у маладых асінніках, ельніках, па зарослых далінах. На Беларусі пашыраны ў паўночных раёнах і вельмі рэдкі на Палессі.

Корміцца травяністымі раслінамі. зімой — карой і парасткамі дрэўных парод, ягаднікам, сенам і інш. Размнажэнне з лютага да верасня, дае 2—3 прыплоды па 1—8 зайчанят.

Утварае помесі з русаком (нар. назвы заяц-лазовік, сінюга) з святлейшай, чым у зайца-русака, поўсцю. Трапляюцца зайцы-лазовікі пераважна ў нізінных участках яловых лясоў, у хмызняках на балотах.

Здаўна зайцы — важны аб’ект пушнога промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Жывёлы паводле алфавіта
Віды па-за небяспекай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зайцавыя