wd wp Пошук:

Ліпа

Bombus terrestris на ліпе драбналістай (Tilia cordata)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліпа (значэнні). Лі́па[4] (Tilia) — род лістападных дрэў сямейства Ліпавыя (Tiliaceae).

Апісанне

Дрэвы вышынёй да 15—20 м (часам да 40 м), дыяметрам ствала да 2 м. Лісце нераўнабокае, круглавата-сэрцападобнае, завостранае, пілаватае. Кветкі жоўтыя, або жоўта-белыя, духмяныя, у паўпарасоніках. Цвітуць ліпы ў чэрвеніжніўні. Плод — арэшак. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Цене-, мароза- і ветраўстойлівае дрэва. Жыве 300—400 гадоў.

Віды

Ліпа драбналістая (Tilia cordata) пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў шыракалістых лясах. У садах і парках каля 30 інтрадукаваных відаў, разнавіднасцей і форм, у тым ліку: ліпа раскідзістая, ліпа амерыканская (Tilia americana), ліпа амурская (Tilia amurensis), ліпа лямцавая, ліпа еўрапейская (Tilia europaea), ліпа крымская, ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos).

Значэнне

Кветкі меданосныя, ліпавы цвет ужываецца ў якасці лекавага сродка. Ліпа — каштоўнае дрэва, якое выкарыстоўваецца для азелянення.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Tilia// NCU-3e. Names in current use for extant plant genera Electronic version 1.0 (Праверана 6 студзеня 2011)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліпавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum