wd wp Пошук:

Рабіна

Рабі́на[3][4] (Sorbus) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы або дрэвападобныя кусты вышынёй 4—10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквеццях. Плады — дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від — рабіна звычайная (Sorbus aucuparia). Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цвіце ў маі-чэрвені. Спелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

Віды

Паводле The Plant List[5] род уключае больш 200 відаў. Статус многіх апісаных відаў застаецца невызначаным.

Некаторыя віды:

Значэнне і выкарыстанне

Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

Плады рабіны

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны. Меданосныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 БелЭн, 2001
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Sorbus на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Рабіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак