wd wp Пошук:

Палеазой

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Палеазой (грэч.: πᾰλαιός — старажытны, грэч. Ζωή — жыццё) — геалагічная эра старажытнага жыцця. Палеазой пачаўся 542 млн гадоў таму і працягваўся каля 290 мільёнаў гадоў.

За палеазойскую эру праявілася два тэктагенезы: каледонскі і герцынскі. Час праявы калядонскага тэктагенезу прыходзіцца на першую палову палеазою, герцынскага — на другую. Гэта дазваляе вылучыць ранні палеазой і позні, прыблізна аднолькавай працягласці — 160—170 млн.гадоў. Ранні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): кембрый, ардавік, сілур. Узроставыя межы — 570—410 млн гадоў таму назад, працягласць 160 млн гадоў. Позні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): дэвон, карбон, перм. Узроставыя межы — 410—240 млн гадоў таму назад, працягласць 170 млн гадоў таму назад.

Клімат

На працягу палеазою чаргаваліся арыдныя (засушлівыя) і гумідныя (вільготныя) фазы. Плошчы засушлівых і вільготных абласцей адпаведна павялічваліся або памяншаліся адна за кошт другой.

Першая арыдная фаза прыпадае на ранні кембрый. Клімат гэтага часу — гарачы, засушлівы, затым — больш мяккі і з сярэдзіны ардавіка становіцца умераны гумідны, пераважна ізатэрмічны.

На ранні дэвон прыпадае максімум засушлівасці другой арыднай фазы палеазою. З сярэдзіны дэвону клімат пачынае змякчацца. Ранні карбон з’яўляецца самай гуміднай эпохай палеазою з гарачавільготным, больш-менш раўнамерным кліматам. У другой палове карбона намецілася шыротная тэрмічная занальнасць. У пермі-трыясе адзначаюць яшчэ адну буйную арыдную фазу, калі амаль уся Еўразіяцкая прастора ўяўляла сабой арыдную вобласць.

Клімат палеазою характарызаваўся вялікай колькасцю ў атмасферы вадзяных пароў і вуглякіслага газу. Нават у арыдныя фазы захоўвалася моцная воблачнасць, а «парніковы эфект» палеазойскай атмасферы быў мацнейшы, чым у мезазоі і кайназоі і характарызаваўся вышэйшай тэмпературай у прызямных слаях. Паверхня акіяна была большай і цяплейшай, былі большымі выпарванне ды вільготнасць паветра. Менавіта таму кантынентальнасць клімату ў палеазоі была меншай і адсутнічалі тэрмічныя кантрасты паміж палюсамі ды экватарам. Пад канец палеазою пачала фарміравацца тэрмічная занальнасць.

Арганічны свет

Менавіта ў палеазой жывыя арганізмы выйшлі на сушу і адбылася «шкілетная рэвалюцыя», калі многія арганізмы абзавяліся панцырамі, ракавінамі і шкілетамі.

Свет палеазою — гэта панаванне членістаногіх: павукі, скарпіёны, гіганцкія стракозы, прусакі, жукі. У вадзе жылі рыбы, на аснове якіх у дэвоне з’явіліся земнаводныя і насякомаедныя невялікія рэптыліі.

З расліннасці вылучаліся гіганцкія папараць і хвашчы, якія ўтваралі густыя зараснікі. У каменнавугальны перыяд на зямлі з’явіліся хваёвыя лясы — кардаітавая тайга, з дрэвамі, што дасягалі вышыні ў 20 метраў.

Літаратура

Спасылкі

Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад)
Кембрый (570—500) Ардовік (500—440) Сілур (440—410) Дэвон (410—360) Карбон (360—285) Перм (285—250)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геалагічныя эры
Катэгорыя·Палеазой