wd wp Пошук:

Буразубкі

Буразубкі (Sorex) — род дробных млекакормячых сямейства землярыйкавых.

Адрозніваецца 50—65 відаў. Пашыраны ў тундравай, лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі; на Беларусі сустракаюцца буразубка звычайная, буразубка сярэдняя, буразубка малая.

Даўжыня цела 4—9 см, хваста 2,5—8 см, маса да 16 г. Нагадваюць мышэй, але пыска выцягнута накшталт хабатка. Поўсць аксамітная, цёмна-бурая, зубы чырванавата-бурыя (адсюль назва).

Кормяцца беспазваночнымі, вельмі часта з’ядаюць корму ў некалькі разоў больш за сваю масу. Знішчаюць шкодных насякомых.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Землярыйкавыя