wd wp Пошук:

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа — адзін з найстарэйшых прафесійных беларускіх тэатраў. Адкрыўся 21 лістапада 1926 г. у Віцебску як Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-2). Ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды прынялі ўдзел Янка Купала, Райніс, Францішак Аляхновіч, Цішка Гартны, Кузьма Чорны.

Гісторыя

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. «Несцерка»

Тэатр створаны з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Першапачаткова рэпертуар тэатра складаўся з пастановак, падрыхтаваных у гэтай студыі. Першы спектакль — «У мінулы час» І. Бэна. Студыяй таксама былі падрыхтаваныя для тэатра спектаклі «Цар Максіміліян» у апрацоўцы А. Рэмізава і М. А. Міцкевіча, «Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра, «Эрат і Псіхея» Е. Жулаўскага, «Вакханкі» Еўрыпіда. У канцы 1920-х гадоў у тэатры здзейснены пастаноўкі «Разліў» Б. А. Лаўранёва, «Першая конная» В. Вішнеўскага.

У 1930-я гады на сцэне тэатра побач з творамі сучаснай і рэвалюцыйнай тэматыкі, сярод якіх асабліва вылучаўся спектакль «Гібель эскадры» А. Карнейчука, ставіліся п’есы класічнай драматургіі — «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава, «Мяшчане» М. Горкага, «Лес» і «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Лекар мімаволі» Мальера, «Здані» Г. Ібсена. У гэтыя гады пачаўся зварот тэатра да беларускай драматургіі. Былі пастаўлены спектаклі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Ірынка» К. Чорнага і «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка. Плённым стала супрацоўніцтва тэатра з Я. Купалам і Я. Коласам. Былі ажыццёўлены пастаноўкі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа; «Паўлінкі» і «Прымакоў» Я. Купалы (творы Купалы разам з вадэвілем В. Дуніна-Марцінкевіча склалі спектакль «Вечар беларускіх вадэвіляў»). Менавіта драматургія Я. Купалы і Я. Коласа ўпершыню далучыла акцёраў да спасціжэння на сцэне беларускага нацыянальнага характару. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на сцэне тэатра быў пастаўлены «Несцерка» В. Вольскага, які на працягу ўсіх далейшых гадоў стаў своеасаблівым сімвалам тэатра.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года тэатр працаваў ва Уральску, а затым (1943—1944) — у Арэхава-Зуева. У кастрычніку 1944 года тэатр вярнуўся ў Віцебск.

Будынак тэатра

Сучасны будынак тэатра (архітэктары А. Максімаў і І. Рыскіна) пабудаваны ў 1958 годзе. Галоўным фасадам звернуты да плошчы 1000-годдзя Віцебска (раней — Тэатральная плошча). Галоўны фасад у выглядзе васьмікалоннага дарычнага порціка, завершанага трохкутным франтонам. Бакавыя фасады ўпрыгожаны рустам, пілястрамі. Задні фасад вырашаны ў выглядзе чатырохколоннага порціка. Трох’ярусная глядзельная зала з партэрам і двума балконамі ўмяшчае 758 гледачоў.

Кіраўніцтва

Мастацкія кіраўнікі:

Галоўныя рэжысёры:

Мастацкія кіраўнікі:

Дырэктары:

Акцёры

Памяць

Трупа

Рэпертуар

  • «Бацька» (прэм'ера — сакавік 2004 г.)
  • «Вельмі простая гісторыя» (прэм'ера — чэрвень 2010 г.)
  • «Візіт дамы» (прэм'ера — 7 кастрычніка 2012 г.)
  • «Дажыць да прэм'еры» (прэм'ера — люты 2013 г.)
  • «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» (прэм'ера — люты 2005 г.)
  • «Жарты»
  • «За двума зайцамі» (прэм'ера — чэрвень 2006 г.)
  • «Леанарда?» (прэм'ера — студзень 2013 г.)
  • «Леаніды не вернуцца на Зямлю» (прэм'ера — 17 сакавіка 2012 г.)
  • «Легенда пра каханне» (прэм'ера — 15 мая 2012 г.)
  • «Ліфт» (прэм'ера — 30 лістапада 2012 г.)
  • «Несцерка» (прэм'ера — 18 мая 1941 г.)
  • «О-ля-ля!» (прэм'ера — 18 кастрычніка 2009 г.)
  • «Пазычанае шчасце» (прэм'ера — красавік 2009 г.)
  • «Палёты з анёлам» (прэм'ера — ліпень 2012 г.)
  • «Парадоксы пачуццяў» (прэм'ера — 9 снежня 2012 г.)
  • «Песні ваўка» (прэм'ера — 10 кастрычніка 2012 г.)
  • «Псіхааналітык для псіхааналітыка» (прэм'ера — люты 2007 г.)
  • «Шагал… Шагал…» (прэм'ера — кастрычнік 1999 г.)
  • «Што баліць?» (прэм'ера — 9 сакавіка 2013 г.)
  • «Я чакаю сапраўднага мужчыну» (прэм'ера — чэрвень 2011 г.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
З’явіліся ў 1926 годзе
Тэатры Віцебска
Тэатры паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Замкавая вуліца (Віцебск)
1958 год у Віцебску
1926 год у Віцебску
З’явіліся ў 1958 годзе