wd wp Пошук:

Яніна Казіміраўна Глебаўская

Яніна Казіміраўна Глебаўская (24 кастрычніка 1901, Мінск — 16 снежня 1978) — беларуская савецкая актрыса

. Народная артыстка БССР (1970)[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе[1].

Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1].

Творчасць

Народнасць, вострая характарнасць, філіграная вытанчанасць малюнка ролі ўласцівы творчасці Глебаўскай. Стварыла сакавітыя народныя характары ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Даміцэля («Прымакі» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Югася («Навальніца будзе» А. Звонака паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Паўлючыха («Лявоніха» П. Данілава), Сухадол («Сэрца на далоні» па І. Шамякіну), старуха Жыгоцкая («Вайна пад крыламі» па А. Адамовічу)[1].

Сярод іншых роляў: Бярсеньева («Разлом» Б. Лаўранёва), Забеліна («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Шарлота («Жаркае лета ў Бярліне» па Д. К’юзак(руск.) бел.), Гурмыжская і Уліта, Феліцата («Лес(руск.) бел.», «Праўда добра, а шчасце лепей(руск.) бел.» А. Астроўскага), Малання, Паліна, Васа («Ягор Булычоў і іншыя(руск.) бел.», «Ворагі(руск.) бел.», «Васа Жалязнова(руск.) бел.» М. Горкага), Дульская («Мараль пані Дульскай(польск.) бел.» Г. Запольскай), Орта («Вей, вецярок!» Я. Райніса)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глебовская Янина Казимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150-151. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў