wd wp Пошук:

Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэльмах. Уладзі́мір Мацве́евіч Стэ́льмах (15 ліпеня 1910, вёска Бушмічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 1974) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 г. вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 г. паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літчасткі.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 г. — загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 г. — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 г. — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 г. — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1955—1966 — Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гг. — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гг. — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 г.

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць

Першая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 г. (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).

Сям’я

Меў дачку Дзіяну (нар. 1939), якая стала тэатразнаўцам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе