wd wp Пошук:

Сурэн Ільіч Хачатуран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хачатуран. Сурэн Ільіч Хачатуран (30 сакавіка (11 красавіка) 1889 — 5 ліпеня 1934, Масква) — армянскі тэатральны дзеяч, рэжысёр; старэйшы брат кампазітара Арама Хачатурана, бацька кампазітара Карэна Хачатурана.

Сурэн Хачатуран нарадзіўся ў сям’і пераплётчыка Ільі (Егія) Хачатурана і Кумаш Саркісаўны. У 1916 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.

Яшчэ з 1910 года Хачатуран працаваў у Мастацкім тэатры і ў 1913 годзе ўвайшоў у арганізацыйную групу Першай студыі МХТ. Пасля рэарганізацыі студыі ў 1924 годзе ў тэатр МХАТ 2-і пад кіраўніцтвам Міхаіла Чэхава Xачатуран быў загадчыкам пастановачнай часткай. Адначасова ў якасці рэжысёра працаваў Маскоўскім дзіцячым тэатры, у Беларускім драматычным тэатры-2 у Віцебску, у Ленінаканскім тэатры ім. Мравяна.

Хачатуран удзельнічаў у арганізацыі шэрагу нацыянальных драматычных студый у Маскве — беларускай, яўрэйскай, украінскай, грузінскай. У 1918 заснаваў Маскоўскую армянскую драматычную студыю, якую ўзначальваў да 1922 года.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Асобы