wd wp Пошук:

Беларуская драматычная студыя

Беларуская драматычная студыя ў Маскве існавала ў 19211926 гадах, з 1924 года на правах ВНУ. Адкрылася 1 кастрычніка як оперна-драматычная студыя пры Беларускім драматычным тэатры (адкрыты 1 жніўня ў памяшканні былога кінатэатра «Уран», 25 кастрычніка рэарганізавана (тэатр расфарміраваны), фармальна існавала пры БДТ, з 1923 года прызнана як творча самастойная. Мела на мэце падрыхтоўку беларускіх нацыянальных акцёрскіх кадраў. У 1921 годзе створаны яўрэйская секцыя, кіраўнік — Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі. Вядучыя педагогі — рэжысёры і педагогі МХАТ-2, у памяшканні якога і займаліся (таксама ў былых кінатэатрах «Уран» і «Арс»). Напачатку студыю ўзначальваў Б. Афонін, педагогі А. Бондараў і М. Успенская. З 1923 года мастацкі кіраўнік В. Смышляеў (з 1922 года вёў практычныя заняткі па майстэрству акцёра), рэжысёры А. Гейрат, В. Громаў і І. Ноўскі, педагогі С. Гіяцынтава і В. Лабанава (сцэнічная мова), Л. Аляксеева (палсядоўніца А. Дункан, сцэнічны рух і рытміка), І. Хольд (дачка рэжысёра Меерхольда, біямеханіка) і інш. Дырэктар студыі з 1923 года А. Ляжневіч. Студыйцы былі падзелены на групы: старэйшую (кіраваў Смышляеў), сярэднюю (Афонін), малодшую (Громаў). У апошнія гады быў арганізаваны рэжысёрскі клас. У 1926 годзе на базе студыі быў створаны БДТ-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларусы ў Маскве
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа