wd wp Пошук:

Арэхава-Зуева

Арэхава-Зуева (руск.: Оре́хово-Зу́ево) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, за 89 км на ўсход ад Масквы, на рацэ Клязьма. Вузел чыгуначных ліній Масква — Ніжні Ноўгарад і Аляксандраў — Кураўская. Насельніцтва 121,1 тыс. чалавек (2010). Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Марозаўская стачка

Стары адміністрацыйны будынак

Арэхава-Зуева ўтварылася ў выніку зліцця ў 1917 годзе вёсак Арэхава, Зуева (найстарэйшая, вядомая з XIII стагоддзя (першае згадванне ў 1209 — Валочак Зуеў) і пасёлка Мікольскае, а таксама фабрычнага пасёлка Дуброўка.

Арэхава-Зуева — адзін з найстарэйшых у Расіі цэнтраў тэкстыльнай прамысловасці, якая развіта ў Арэхава яшчэ з XVIII стагоддзя (з пачатку дзейнасці прадпрымальнікаў Марозавых). У 1862 годзе праз Арэхава быў адкрыты рух на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад. У 1890 годзе ў Арэхава налічвалася 17 фабрык, на якіх працавала больш за 30 тыс. рабочых.

Арэхава-Зуева — цэнтр страйкавага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў. (у 1885 адбылася Марозаўская стачка, адна з найбуйнейшых у Расіі); арэхава-зуеўскія рабочыя ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905-1907 гадоў. З 1901 года ў Арэхава існаваў раённы камітэт РСДРП (узначалены Іванам Бабуліным).

У 1904 годзе пад кіраўніцтвам Л. Б. Красіна пабудавана электрастанцыя, электрыфікаваныя мануфактуры і гарадская гаспадарка. У 1916 годзе пачалі вырабляць першыя дыэлектрычныя пліты на заводзе «Карбален». 17 жніўня 1917 года горад атрымаў сучасную назву і статус.

У 1943 годзе праз горад пракладзена Вялікае кольца МЧ, у 1960-х гадах пабудавана сартавальная станцыя.

Колькасць жыхароў: 1926 — 62,8 тыс.; 1939 — 99 тыс.; 1974—125 тыс.; 1993—135 тыс.; 2000—125 тыс.; 2005—122,2 тыс.

Узнагароды

Герб і сцяг горада з’яўляюцца галоснымі.

Культура, адукацыя

Гісторыка-краязнаўчы музей, драматычны тэатр, два кінатэатры («Радзіма», «Люксор», «ДК Карбален»), шэсць клубаў і дамоў культуры, дзіцячы цэнтр «Крыніца», школа мастацтваў, спартыўная школа, тры стадыёны, палац спорту «Усход».

Да 1994 года ў г. Арэхава-Зуева было 27 бібліятэк (разам з філіяламі): Цэнтральная Дзяржаўная гарадская Бібліятэка імя Горкага і 4 яе філіялы, Раённая Бібліятэка, Тэхнічная Бібліятэка, Цэнтральная Прафсаюзная Бібліятэка і 9 гарадскіх, 8 фабрычных і яе філіялаў; таксама меліся бібліятэкі на буйных гарадскіх прадпрыемствах.

На 2009 год у г. Арэхава-Зуева засталіся 3 бібліятэкі: Цэнтральная Дзяржаўная Гарадская Бібліятэка і два яе філіяла: дзіцячая і дарослая агульнаадукацыйныя бібліятэкі.

Эканоміка

ТЗЦ «Аквілон»

У 2003 г. на вул. Бабуліна быў адкрыты ГК «Арэхаўскі». У 2004 годзе ў недабудаваным будынку Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на вуліцы Леніна ўзведзены ТЗЦ «Аквілон», у якім размясціліся «Макдональдс», кінатэатр «Люксор», рэстаран японскай кухні, супермаркеты буйных гандлёвых сетак («Скрыжаванне», «Пяцёрачка», «Дзіксі»), супермаркеты электронікі і крамы адзення. Акрамя таго, у былых цэхах фабрыкі размясціўся комплекс «Арэх».

У 2007 годзе на вуліцы Фліера адкрыты ГЗЦ «Капітолій» з кінатэатрам «КараФільм», які быў пазней зачынены, і супермаркетам «Рамстор», у снежні 2008 года перапрададзены.

У горадзе дзейнічае гасцініца «ЛіАЗ», гасцінічныя комплексы «Цэнтральны» і «Арэтэкс», санаторый-прафілакторый «Дубравушка».

Прамысловасць

Раней горад з’яўляўся найважнейшым прамысловым цэнтрам Маскоўскай вобласці. Асноўнымі прадпрыемствамі былі Арэхаўскі баваўняны камбінат і шаўковаткацкая фабрыка. На месцы Марозаўскіх фабрык функцыянуюць розныя гандлёвыя цэнтры (2000-я гг.).

Дзейнічаюць:

Транспарт

Чыгуначны

Станцыя Арэхава-Зуева

Горад размешчаны на Вялікім кольцы Маскоўскай чыгункі і «новым» напрамку Транссібірскай магістралі.

У межах горада размешчаны платформа «Крутое» і станцыя «Арэхава-Зуева» (адна з найбуйнейшых вузлавых сартавальных станцый, размешчана лакаматыўнае дэпо). Прамы рух электрацягнікоў у гарады Маскоўска-Уладзімірскага ўчастка, а таксама кальцавы рух ад Аляксандрава да Кураўскай.

Час руху электрацягніка да платформы «Серп і Молат» (перасадка на станцыі метро «Рымская» і «Плошча Ільіча» у Маскве) складае прыкладна 1 гадзіна 40 хвілін.

Аўтамабільны

Праз горад праходзіць Вялікае Маскоўскае аўтамабільнае кольца (А108) (5 км выхад на федэральную дарогу М7 «Волга»), і за 13 км ад горада рэгіянальная дарога «Насавіхінская шаша».

Аўтобусная паведамленне з Масквой ажыццяўляецца аўтобусам 391 «Лікіна-Дулёва — Арэхава-Зуева — Масква (метро Партызанская (Ізмайлаўскі парк))». Час у дарозе — 2 гадзіны [2]

Аўтобусны рух ажыццяўляе аўтакалона 1793 ДУП МА «Мастрансаўта».

Энергатранспарт

Пабрацімы

Тэлебачанне і радыё

Тэлеканалы

Радыё

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Расклад маршруту 391 Архівавана 18 лістапада 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гарады Маскоўскай вобласці