wd wp Пошук:

Мікалай Антонавіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Мікала́й Анто́навіч Міцке́віч (16 студзеня 1901, Парычы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 1954) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).

Біяграфія

Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1918—1920 гадах акцёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З 1926 года ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (у 1931—1933 гадах мастацкі кіраўнік), у 1934—1941 гадах рэжысёр тэатраў ва Украіне.

Творчасць

Сярод роляў у БДТ-2: Адольф, («Цар Максіміліян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), фон Штубэ («Разлом» Б. Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў «Качагары» І. Гурскага (1931), «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Акцёры СССР
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Рэжысёры СССР
Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 1954 годзе
Памерлі 23 лютага
Акцёры Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Парычах
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Рэжысёры Беларусі
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Асобы
Рэжысёры паводле алфавіта
Нарадзіліся 16 студзеня