wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Цішачкін

Мікалай Пятровіч Ці́шачкін (14 сакавіка 1938, Віцебск — 30 красавіка 1993) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1].

Творчасць

Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам[1]. Сярод роляў беларускага рэпертуару: Шкаляр[2], Самахвальскі («Несцерка» В. Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А. Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М. Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н. Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К. Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У. Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава)[1], Джордж («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда), Афіцыянт («Жаночы стол у Паляўнічай зале» В. Мярэжкі), Аляксандр II («Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча), Генрых VI («Генрых VI» У. Шэкспіра)[2] і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Т. Дз. Арлова. Цішачкін Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 Цішачкін Мікалай Пятровіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры СССР