wd wp Пошук:

Марыя Сяргееўна Бялінская

Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2].

Біяграфія

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2].

Ролі

Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2].

У тэатры

Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («Мяшчане(руск.) бел.», «Ягор Булычоў і іншыя(руск.) бел.» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Афелія(руск.) бел.Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова(руск.) бел.), Зіначка («Завея» Л. Лявонава(руск.) бел.)[2].

У кіно

Здымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды(руск.) бел.» А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3].

Сям’я

У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.

Зноскі

  1. Белорусские актёры театра и кино Архівавана 16 лістапада 2012.
  2. 1 2 3 4 Белинская Мария Сергеевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  3. Белинская Мария Сергеевна (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»