wd wp Пошук:

Ежы Жулаўскі

Ежы Жулаўскі (польск.: Jerzy Żuławski; 14 ліпеня 1874 — 9 жніўня 1915) — польскі пісьменнік, паэт і драматург, адзін з заснавальнікаў польскай навукова-фантастычнай літаратуры.

Біяграфія

Ежы Жулаўскі нарадзіўся ў Польшчы ў мястэчку Ліповец каля Жэшава. У дзяцінстве жыў у горадзе Ліманова, пачаў вучыцца ў гімназіі ў горадзе Бохня, скончыў вучобу ў гімназіі ў Кракаве.

У 1892 годзе паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Цюрыха, а з 1895 па 1898 вучыўся на кафедры філасофіі ў Берне. Па заканчэнні навучання яму была прысвоена ступень доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у школах Малапольскага ваяводства і Кракава. З 1910 шмат падарожнічаў, пакуль не пасяліўся ў Закапанэ. Там ён стаў добраахвотнікам у выратавальнай службе Татраў. З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў рэдактарам часопіса «Да зброі». Памёр у шпіталі ў Дэмбіцы ад брушнога тыфу.

Драматургія

Беларускія пераклады

Драму Жулаўскага «Эрос і Псіха» (польск.: Eros i Psyche) пераклаў на беларускую мову Янка Купала[3].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #110137728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 Jerzy Żuławski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў 1874 годзе
Памерлі ад брушнога тыфу
Дактары філасофіі
Польскамоўныя пісьменнікі
Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве
Драматургі Польшчы
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 9 жніўня
Пісьменнікі-фантасты Польшчы
Паэты Польшчы
Нарадзіліся 14 ліпеня
Памерлі ў 1915 годзе