wd wp Пошук:

Насельніцтва Беларусі

Дынаміка насельніцтва з 1960 года.

Беларусьмонанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Колькасць

Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў:
     сяляне     гарадскія

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2]. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014-2017), а затым зноў аднавілася падзенне.

Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]

Нацыянальны склад

У часе перапісу 2009 года 84% (+3% з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8% — да рускіх (менш на траціну), 3% — да палякаў, каля 2% — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1% — да яўрэяў (менш у 2,2 разы)[5]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч).

Размяшчэнне

Змена колькасці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў.

Па звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў[6].

За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч.

На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч.

Нарадзілася/Памерла

Смяротнасць, 1950—2011 гады.
Сярэдняя працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі (2018).

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106% да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98% да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[7] За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубства

Узровень самагубстваў — гэта колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца[8]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўзлёт ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў.[9] Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[10]

Першая пяцёрка краінаў
КраінаУзровень самагубстваўРэлігійнасць
Беларусь36,8035
Расія36,1528
Казахстан29,9543
Венгрыя28,4536
Славенія25,9041

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[11]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе[12].

Шлюбнасць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5% да 36679.

Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66% да 62% і з 56% да 52% адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95% да 92%. На 2009 год каля 10% жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе[13], праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18% (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў[1].

Міграцыя

Перасяленцаў на тысячу жыхароў, 1950—2011 гады.:
     прыток     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8% да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10%). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[14].

Узрост

Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2% больш (+ звыш 100 тыс) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3% да 61,6%. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2% да 15,9%. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30%). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5% да 22,5%[5].

У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.[15]

Гарады

Паводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3% да 73,9%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10% колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у наступных гарадах Мінск (9%; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8%), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадскога насельніцтва[16]. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск[17].

Мова

Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 года.

Паводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2%). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23% насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70% (6673 тысяч чалавек)[18]. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз правядзенне русіфікацыі дзяржаўных электронных СМІ ўрадам Аляксандра Лукашэнкі болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) знізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[19]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[20]. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[21], што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў[22], ні дадзенымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8% з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову[23].

Пол

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3%, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6%). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[13].

Дынаміка

З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[24]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[25].

Колькасць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падлікуКолькасць насельніцтва,
тыс.
Прырост/змяншэнне,
тыс. (за папярэдні год)
Гарадское (%)
XIV стагоддзе≈1 000[26]
16502900[27]
1667≈1400[27][28]
17002200[27][29]
17171500[27][30]
17722900[27]
18113800[26][31]
18634200[26][31]
18976673[32]13,5
19136899,1[32]14,3
19147500[26][33]
19176900[26][33]
19216700[26][33]
19264986,0[32][34]17,0
19398912,2[32][33]/≈11000[35][36]20,8/—
19409046,1[32][37]+133,921,3
1 студзеня 194110454,9[32][38]
19419092,0[32]+45,921,7
22 чэрвеня 19419200[32][33]/10528[32][38]
1945≈7700[39]22,2
19507709,0[32]21,0
19517781,1[32]+72,122,2
19527748,7[32]+32,423,6
19537693,4[32]+55,324,7
19547685,6[32]-7,825,9
19557757,2[32]+71,626,6
19567850,2[32]+9327,0
19577910,0[32]+59,827,8
19587961,6[32]+51,629,0
19598055,7[32]+94,130,8
19608147,4[32]+91,732,0
19618233,3[32]+85,933,3
19628335,2[32]+101,934,4
19638435,4[32]+100,235,4
19648479,8[32]+44,436,5
19658557,9[32]+78,137,5
19668655,7[32]+97,838,5
19678761,8[32]+106,139,6
19688838,7[32]+76,940,8
19698915,0[32]+76,342,1
19708992,2[32]+77,243,3
19719048,7[32]+56,544,4
19729118,1[32]+69,445,7
19739182,4[32]+64,347,1
19749251,4[32]+6948,5
19759317,2[32]+65,849,9
19769360,5[32]+43,351,2[40]
19779406,2[32]+45,752,4
19789463,5[32]+57,353,6
19799532,5[32]+6954,9
19809591,8[32]+59,355,9
19819662,9[32]+71,157,0
19829736,1[32]+73,258,0
19839800,6[32]+64,559,1
19849869,4[32]+68,860,2
19859929,0[32]+59,661,2
19869986,4[32]+57,462,2
198710042,8[32][41]+56,463,2
198810089,7[32]+46,964,3
198910151,8[32]+62,165,4
199010188,9[32]+37,166,1
199110189,8[32]+0,966,8
199210198,3[32]+8,567,2
199310234,6[32]+36,367,4
199410243,5[32][42]+8,967,6
199510177,3[43]-66,268,1
199610141,9-35,468,4
199710093,0-48,968,8
199810045,2-47,869,3
199910019,5-25,769,7
2000
20019956,7[43]-62,870,1
20029900,4[43]-56,370,5
20039830,7[43]-69,770,9
20049762,8[43]-67,971,3
20059697,5[43]-65,371,8
20069630,4[43]-67,172,2
20079579,5[43]-50,972,7
20089542,4[43]-37,173,2
20099513,6[43]-28,873,9
20109500,0[43]-13,674,5
20119481,2[43]-18,875,1
20129465,2[43]-16,075,8
20139463,8[43]-1,476,3
20149468,2[43]+4,476,8
20159480,9[43]+12,777,2
20169498,4[43]+17,577,6
20179504,7[43]+6,377,9
20189491,8[43]-12,978,1
20199429,2[43]-62,678,4
20209410,2[4]-1977,6
20219349,6[4]-60,677,9
20229255,5[4]-94,178,1

Шчыльнасць

Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).

Дадатковыя звесткі

Зноскі

  1. 1 2 (нявызн.), Радыё «Свабода» (8 верасня 2010).
  2. (нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (27 жніўня 2012).
  3. blr.belta.by
  4. 1 2 3 4 Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Колькасць насельніцтва па абласцях і Мінску
  5. 1 2 Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Звязда : газета. — 9 верасня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  6. (нявызн.), БелаПАН (29 кастрычніка 2008).
  7. http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/ Архівавана 3 мая 2008.
  8. (нявызн.), Наша Ніва (17 ліпеня 2008).
  9. Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (англ.)
  10. TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах Архівавана 20 ліпеня 2008. — каментарыі жыхароў сталіцы
  11. (нявызн.), Наша Ніва (21 студзеня 2009).
  12. (нявызн.), Радыё «Свабода» (4 чэрвеня 2009).
  13. 1 2 Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Звязда : газета. — 8 верасня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  14. (нявызн.), БелТА (3 красавіка 2013).
  15. Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годздзе Архівавана 7 ліпеня 2009. (руск.)  // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 года
  16. (нявызн.), БелТА (27 верасня 2011).
  17. https://news.tut.by/society/637218.html Архівавана 15 мая 2019.
  18. (нявызн.), Радыё «Свабода» (8 верасня 2010).
  19. (нявызн.), Радыё «Свабода» (13 верасня 2010).
  20. (нявызн.), Белазар (23 лютага 2009).
  21. — Ethnologue (англ.)
  22. https://belisrael.info/?p=15581
  23. https://belisrael.info/?p=3891
  24. Святлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Звязда : газета. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  25. Аляксей Мікуліч. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5.
  26. 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1. С. 90
  27. 1 2 3 4 5 Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
  28. Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  29. Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (17001721).
  30. Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) склалі 700 тысяч чалавек.
  31. 1 2 У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі.
  32. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1. С. 92
  33. 1 2 3 4 5 У сучасных межах.
  34. У межах да 17 верасня 1939 года
  35. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 91. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.
  36. У межах 1939 года.
  37. У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  38. 1 2 У межах 1941 года.
  39. Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  40. У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50%.
  41. У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  42. У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  43. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску Архівавана 29 жніўня 2013.
  44. Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В.И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
  45. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 724. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.
  46. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  47. Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. // Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
  48. Статыстычны бюлетэнь «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў» (Аб’ём бюлетэня 17 старонак) Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
  49. http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar Архівавана 11 кастрычніка 2011.
  50. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.
  51. Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І.Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с.
  52. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 94. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Насельніцтва Беларусі
Катэгорыя·Дэмаграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара