wd wp Пошук:

Развод

Развод — фармальнае спыненне (скасаванне) сапраўднага шлюбу паміж жывымі мужам і жонкай. Ад разводу варта адрозніваць прызнанне шлюбу несапраўдным у судовым парадку і спыненне шлюбу з прычыны смерці аднаго з супругаў.

Наступствы для дзяцей

У разводзе бацькі найчасцей выхоўваюць дзяцей безадказнымі і абыякавымі або агрэсіўнымі і жорсткімі асобамі[1]. Таксама развод па прычыне здрады выклікае ў дзяцей ва ўзросце ад 2 да 10 год схільнасць да нявернасці ў дарослым жыцці ва ўласным шлюбе[2].

Беларусь

У Беларусі дзяржаўны развод царкоўных шлюбаў увялі за савецкім часам па падачы заявы адным з сужэнцаў[3]. Найбольшы лік разводаў на 1000 жыхароў краіны быў у 1999 годзе (4,71). У 2000 г. 696 разводаў прыпадала на 1000 шлюбаў. У 2009 годзе ў краіне адбылося 35 056 разводаў, што склала 45% ад заключаных за год шлюбаў[4]. У 2010 г. доля паўторных разводаў дасягнула 15% ад агульнага ліку. Найбольш разводаў прыпадала на сужэнцаў ва ўзросце 25-34 гадоў, на сем’і з адным дзіцём (45%) і без дзяцей (36%). У сярэднім разбуралася палова шлюбаў. У 2011 г. Беларусь заняла 2-ое месца ў свеце па пашыранасці разводаў (4,1 на тысячу жыхароў)[5]. Пры гэтым 4,6 разводу прыпадала на 1000 гарадскіх жыхароў, 2,4 — на сельскіх. 461 гарадскі развод прыпадаў на 1000 шлюбаў, у сельскай мясцовасці — 366 разводаў[6]. У 2012 г. доля разводаў перавысіла палову (512/1000) ад заключаных за год шлюбаў.

Зноскі

  1. Святлана Барысенка. Слабая моцная плоць // Краіна здароўя. — 5 студзеня 2011. — № 1 (237). — С. 5.
  2. Святлана Барысенка. Нале-е-ва // Звязда : газета. — 26 сакавіка 2011. — № 56 (26920). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  3. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Ларыса Абрамчук . Радыё Ватыкана. Праверана 2 красавіка 2014.
  4. Уладзіслаў Кулецкі. Ратуйцеся! Разводы сярод нас // Чырвоная змена. — 10 лістапада 2010. — № 42 (15645). — С. 1-2.
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Алена Прус . Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 2 красавіка 2014.
  6. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Алена Прус . БелТА. Праверана 2 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы з памылкамі цытавання
Сям’я
Дэмаграфічная тэорыя
Сямейнае права
Грамадзянскае права