wd wp Пошук:

Шлюб

Хрысціянскі шлюб: мужчына і жанчына перад вянчаннем

Шлюб — гістарычна абумоўленая і санкцыяніраваная форма адносін паміж мужчынам і жанчынай, якая ўстанаўлівае іх пэўныя правы і абавязкі адзін да аднаго, да іх дзяцей і грамадства, упарадкоўвае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у працягванні роду. У большасці сучасных дзяржаў, у тым ліку на Беларусі, закон патрабуе адпаведнага афармлення (рэгістрацыі) шлюбу ў спецыяльных дзяржаўных органах. У некаторых краінах прававое значэнне таксама надаецца і шлюбу, які заключаецца ў царкоўных абрадах. У некаторых краінах рэгіструюць так званыя аднаполыя шлюбы.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь (Кодэкс аб шлюбе і сям’і ад 1.9.1999 года і іншыя прававыя акты) устанаўлівае і рэгулюе парадак і умовы ўзяцця шлюбу, замацоўвае правы і абавязкі членаў сям’і. Шлюб устанаўліваецца з мэтай аховы асабістых і маёмасных правоў мужа, жонкі і дзяцей, а таксама ў інтарэсах грамадства і дзяржавы. Прававыя асновы параджае толькі шлюб, зарэгістраваны азначаным парадкам.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Шлюб
Дэмаграфія
Сям’я