wd wp Пошук:

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўні́цтва спра́вамі прэзідэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забеспячэння і абслугоўвання прэзідэнта, яго Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 года пасаду кіраўніка справамі займае Юрый Назараў[5].

Склад

Кіраўніцтва справамі ўключае:

Задачы

Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі з’яўляюцца:

Паўнамоцтвы

Кіраўніцтва справамі ажыццяўляе:

Гісторыя

2 верасня 2020 года сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кіберпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бела-чырвона-белы сцяг і фатажабу(укр.) бел. на Віктара Шэймана[7].

За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн долараў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.

Санкцыі ЕС

17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс у «Чорны спіс Еўрасаюза» ГГУ — Дзяржаўную ўстанову «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманне выгады ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымку яго»[9]. Пры абгрунтаванні санкцый таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы аператар на рынку нежылой нерухомасці і куратар мноства кампаній у краіне, у той час як Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка справамі Віктара Шэймана пракантраляваць бяспеку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[10]. Таксама Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне ў свой санкцыйны спіс уключылі Вялікабрытанія[11] і Швейцарыя[12]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13].

Кіраўнікі

  1. Іван Ціцянкоў (1994—1999);
  2. Уладзімір Ганчарэнка (1999—2001);
  3. Галіна Жураўкова (2001—2004);
  4. Генадзь Лаўранкоў (2004—2005);
  5. Аляксандр Кулічкоў (2005—2008);
  6. Мікалай Дамашкевіч (2008—2009);
  7. Мікалай Корбут (2009—2013)[14];
  8. Віктар Шэйман (2013—2021)[15][16];
  9. Валерый Іваноў (2021—2022);
  10. Юрый Назараў (з 2022).

Зноскі

  1. Электронныя звароты грамадзян (нявызн.), Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021). Праверана 11 студзеня 2021.
  2. А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год(руск.) , Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (29 снежня 2012). Праверана 5 мая 2013.
  3. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год (нявызн.), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь . Праверана 5 мая 2013.
  4. Колькасць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі скарацілася ў два разы (нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 мая 2009). Праверана 5 мая 2013.
  5. Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана
  6. А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2010 г. № 620(руск.) , Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2013). Праверана 5 мая 2013.
  7. Бродецкий, Андрей. История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру(руск.) . ЛІГА.net(укр.) бел. (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  8. Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы — Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана (нявызн.), БелТА (11 студзеня 2021). Праверана 11 студзеня 2021.
  9. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  10. Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  11. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  12. Searching for subjects of sanctions
  13. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  14. Віталь Несцераў. Бізнес-імперыя прэзідэнта (нявызн.), Наша Ніва (20 ліпеня 2010). Праверана 5 мая 2013.
  15. Аляксандр Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзідэнта (нявызн.), Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (21 студзеня 2013). Праверана 5 мая 2013.
  16. Рабочая сустрэча з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам (нявызн.), Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2021). Праверана 12 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1994 годзе