wd wp Пошук:

Эпідэміялогія

Эпідэміялогія ( ад стар.-грэч.: επί (epi — на/над) + δήμος (demos - народ) + λόγος (logos - вывучаць/навука), лац.: epidemia + οlogy) - агульмедыцынская навука, якая вывучае прычыны, заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання захворванняў рознай этыялогіі, а таксама ўмовы ўзнікнення пэўных станаў здароўя (не хваробы) ў розных папуляцыях.

Умоўна эпідэміялогію можна размежаваць на інфекцыйную і неінфекцыйню, але абедзве галіны выяўляюць фактары рызыкі і з’яўляюцца краевугольнымі каменямі грамадскага здароўя і медыцынскай навукі, даюць навуковае абгрунтаванне для практычных медыцынскіх і палітычных рашэнняў у вобласці аховы здароўя. Эпідэміёлагі дапамагаюць з дызайнам навуковых даследаванняў(англ.) бел., зборам і статыстычным аналізам дадзеных, інтэрпрэтацыяй і распаўсюджвання вынікаў (у тым ліку рэцэнзаваннем(руск.) бел. і часам сістэматычным аглядам(руск.) бел.).

Асноўныя напрамкі эпідэміялагічных даследаванняў ўключаюць этыялогію(руск.) бел. захворванняў, расследаванне выбліскаў(англ.) бел., эпіднадзор(англ.) бел. за хваробамі, скрыннінг(руск.) бел., біоманіторынг(руск.) бел., а таксама параўнанне эфектыўнасці лячэння, напрыклад, у клінічных выпрабаваннях(руск.) бел.. У сваёй рабоце эпідэміёлагі выкарыстоўваюць веды такіх навуковых дысцыплін, як:

Прадметам вывучэння эпідэміялогіі з’яўляецца захворвальнасць - сукупнасць выпадкаў хваробы на пэўнай тэрыторыі ў пэўны час сярод пэўнай групы насельніцтва.

Глядзі таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Дэмаграфія
Катэгорыя·Статыстыка
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Грамадскае здароўе
Катэгорыя·Эпідэміялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Медыцынскія навукі