Бюджэт Рэспублікі Беларусь — форма здабыцця і выкарыстання грашовых сродкаў, прызначаных для фінансавага забеспячэння задач і функцый беларускай дзяржавы.
Даходы дзяржавы складаюцца з:
Выдаткоўванне ажыццяўляецца на:
Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычанняў ці продажу ўласнасці.
Не пазней як за 10 месяцаў да новага года ўрад ухваляе парадак складання бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасля ўхвалення складзенага бюджэту ўрадам прэзідэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парламента не пазней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленне бюджэту мае ажыццяўляцца не пазней як 1 снежня.
Паводле Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, урад забяспечвае выкананне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыццяўлення і справаздачнасці аб яго выкананні. Паўнамоцтвамі ажыццяўляць нагляд за выкананнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў і Дзяржаўны мытны камітэт[1].
На кастрычнік 2013 года, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных устаноў, якія складалі 27,5 % працаўнікоў[2].
У бюджэце 2019 года падаткі склалі 77 % даходаў[3]. На 9 снежня 2020 года налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных устаноў Беларусі[4].
Год | Даходы, млрд рублёў (млн $) | Выдаткі, млрд руб. (млн $) | Ухвалены | Апошняя папраўка | Нястача, млрд руб. (млн. $) |
---|---|---|---|---|---|
1992 | 166 (18% ВУП) | 191[5] (20,7% ВУП) | 15 студзеня 1992 | 22 кастрычніка 1992 | 25 (2,7% ад ВУП) |
1993 | 774 (7,9% ВУП) | 894[6] (9,1% ад ВУП) | 26 студзеня 1993 | 120 (1,2% ВУП) | |
1994 | 8 830 (1 898; 49,6% ВУП) | 11 311[7] (2 431; 63,5% ад ВУП) | 22 снежня 1993 | 2 481 (533[8]; 13,9% ВУП) | |
1995 | 13 069 (1 134; 10,8% ВУП) | 15 740[9] (1 366; 13% ВУП) | 17 студзеня 1995 | 2 671 (232[10]; 2,2% ВУП) | |
1996 | 36 963 (2 716; 19,2% ВУП) | 42 441 (3 119; 22,1% ВУП) | 19 красавіка 1996 | 17 лютага 1997 | 5 478[11] (403[12]; 2,9% ВУП) |
1997 | 36 601,517 (1 464; 10% ВУП) | 44 053,2478 (1 762; 12% ВУП) | 21 лютага 1997 | 10 чэрвеня 1998 | 7 451,7308[13] (298[14]; 2% ВУП) |
1998 | 98 481 (2 259; 14% ВУП) | 115 152 (2 641; 16,4% ВУП) | 29 снежня 1997 | 30 чэрвеня 1998 | 16 671[15] (382[16]; 2,4% ВУП) |
1999 | 414 824 (1 499; 13,7% ВУП) | 448 352 (1 620; 14,8% ВУП) | 24 лютага 1999 | 29 снежня 1999 | 33 528[17] (121[18]; 1,1% ВУП[19]) |
2000 | 1 493 (1 867; 16,3% ВУП) | 1 611 (2 015; 17,6% ВУП) | 31 студзеня 2000 | 22 лістапада 2000 | 118[20] (148[21]; 1,3% ВУП) |
2001 | 3 223 (2 270; 18,8% ВУП) | 3 471 (2 445; 20,2% ВУП) | 11 лістапада 2000 | 17 снежня 2001 | 248[22] (175[23]; 1,4% ВУП) |
2002 | 3 893 (2 158; 14,9% ВУП) | 4 238 (2 349; 16,2% ВУП) | 29 снежня 2001 | 30 снежня 2002 | 345[24] (191[25]; 1,3% ВУП) |
2003 | 6 105 (2 942; 16,6% ВУП) | 6 599 (3 180; 18% ВУП) | 28 снежня 2002 | 30 снежня 2003 | 494[26] (238[27]; 1,4% ВУП) |
2004 | 13 223 (6 111; 26,4% ВУП) | 13 913 (6 430; 27,8% ВУП) | 29 снежня 2003 | 31 снежня 2004 | 690[28] (319[29]; 1,4% ВУП) |
2005 | 18 256 (8 471; 28,1% ВУП) | 19 166 (8 893; 29,5% ВУП) | 18 лістапада 2004 | 21 лютага 2006 | 910[30] (422[31]; 1,4% ад ВУП) |
2006 | 25 508 (11 885; 32,2% ВУП) | 26 638 (12 411; 33,6% ВУП) | 31 снежня 2005 | 22 снежня 2006 | 1 130[32] (526[33]; 1,4% ВУП) |
2007 | 30 611 (14 245; 31,5% ВУП) | 32 011 (14 896; 32,9% ВУП) | 29 снежня 2006 | 28 снежня 2007 | 1 400[34] (651[35]; 1,4% ВУП) |
2008 | 38 152 (17 750; 29,4% ВУП) | 40 342 (18 769; 31,1% ВУП) | 26 снежня 2007 | 11 снежня 2008 | 2 190[36] (1 019[37]; 1,7% ВУП) |
2009 | 54 899 (19 584; 39,9% ВУП) | 57 699 (20 583; 41,9% ВУП) | 13 лістапада 2008 | 31 снежня 2009 | 2 800[38] (999[39]; 2% ВУП) |
2010 | 35 522 (11 865; 21,8% ВУП) | 38 222 (12 767; 23,5% ВУП) | 29 снежня 2009 | 27 снежня 2010 | 2 700[40] (902[41]; 1,7% ВУП[42]) |
2011 | 33 611 (5 996; 11,3% ВУП) | 39 611 (7 066; 13,3% ВУП) | 15 кастрычніка 2010 | 29 снежня 2011 | 6 000[43] (1 070; 2% ВУП) |
2012 | 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) | 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) | 30 снежня 2011 | 29 снежня 2012 | 0[44] (0; 0% ВУП) |
2013 | 121 720 (13 568; 18,8% ВУП) | 121 720 (13 568[45]; 18,8% ВУП)[46] | 26 кастрычніка 2012 | 28 снежня 2013 | 0[47] (0; 0% ВУП) |
2014 | 128 594 (12 533; 16,5% ВУП) | 128 594 (12 533[48]; 16,5% ВУП) | 31 снежня 2013 | — | 0[49] (0; 0% ВУП) |
2015 | 167 212 (10 287; 18,6% ВУП) | 152 141 (9 360; 16,9% ВУП) | 30 снежня 2014[50] | 24 верасня 2015[51] | +15 071[52]* (+927[53]; +1,7% ВУП[54]) |
2016 | 17,763** (8 882; 18,7% ВУП) | 16,75 (8 376; 17,6% ВУП) | 30 снежня 2015[55] | — | +1,012[56]* (+506; +1,1% ВУП) |
2017 | 19,771 (10 226; 18,7% ВУП) | 17,001 (8 793; 16,1% ВУП) | 18 кастрычніка 2016[57] | — | +2,771[58] (+1 433; +2,6% ВУП) |
2018 | 24,389 (11 954; 19,9% ад ВУП) | 19,728 (9 669; 16,1% ад ВУП) | 31 снежня 2017[59] | — | +4,661[60] (+2 284; +3,8% ВУП) |
2019 | 24,274 (11 621; 18,4% ВУП) | 21,146 (10 124; 16% ВУП) | 30 снежня 2018[61] | — | +3,127[62] (+1 497; +2,4% ВУП)[63] |
*+ гэта лішак. **Пасля дэнамінацыі 2016 года 1:10 000. |