wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Корбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбут. Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.

Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.

З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У 20012009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.

4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1], а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].

22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы[3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[4].

Зноскі

  1. Кадравыя перастаноўкі пятніцы (нявызн.). Наша Ніва.
  2. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 2013 г. № 38 «Аб вызваленні ад пасады М.М.Корбута»(руск.) .
  3. Мікалай Корбут узгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара - члена Пасткама Саюзнай дзяржавы(руск.) . БелТА (23 студзеня 2018).
  4. Мікалай Корбут і Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі