wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка.

Уладзі́мір Іва́навіч Ганчарэ́нка (нар. 12 лютага 1942, в. Садкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2005-2006).

Біяграфія

Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981). Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).

Працаваў тэлеграфістам, электраманцёрам і электрамеханікам Калінкавіцкага раённага вузла сувязі, інжынерам, намеснікам начальніка і начальнікам эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі - ЭТВС - у Калінкавічах, потым у Рэчыцы.

З 1984 па 1994 — узначальваў Магілёўскае абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інфарматыкі.

З 14 кастрычніка 1994 — міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь[1].

17 снежня 1999 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

З 22 лютага 2001 зноў міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[3].

17 жніўня 2005 года пасля пераўтварэння Міністэрства сувязі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў прызначаны Міністрам сувязі і інфарматызацыі.[4] На пасадзе Міністра прапрацаваў да 5 мая 2006 года.

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 1994 г. №143 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1999 г №741 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2001 года №91 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 7 сакавіка 2018.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2005 года №383 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе