wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Шэйман

Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1958 года ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі.

Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995), Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004—2006).

24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Віктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд.; у выніку непамернага штрафу газета спыніла існаванне. Беларуская дэмакратычная апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[1][2][3].

З 20 сакавіка 2006 года[4] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021).

Паводле дакументаў з «Папераў Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[5]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[5].

Санкцыі

Як кіраўніку перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Чорнага спісу Еўрасаюза.

13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.

Чыны і званні

Узнагароды

Зноскі

  1. Куды падзеліся «эскадроны смерці»? // Радыё Свабода
  2. Прывіды(недаступная спасылка)
  3. Зондэркаманда?(недаступная спасылка) // Наша Ніва
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 2006 года № 175 «О назначении В. В. Шеймана Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь»(недаступная спасылка)
  5. 1 2 «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы (бел.) . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. № 512 «О присвоении В. В. Шейману воинского звания генерал-майора» (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» Архівавана 7 ліпеня 2011. (руск.)
  8. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (руск.)
  9. Орден нашел владельца Архівавана 10 сакавіка 2008. (руск.)
  10. Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (руск.)
  11. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА(недаступная спасылка) (руск.)
  12. Аляксандр Лукашэнка: Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Генерал арміі Маргелаў» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Анатоля Коні (Мінюст Расіі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны I ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга