wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў

Алякса́ндр Мікала́евіч Кулічко́ў (1945, Беразуйкі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Біяграфія

Скончыў у 1967 Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава; ў 1979 — факультэт арганізатараў прамысловай вытворчасці і будаўніцтва пры Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава; ў 1988 годзе Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1968 па 1972 гады працаваў хімікам, тэхнолагам Бабруйскага фанерадрэваапрацоўваючага камбіната, начальнікам цэнтральнай лабараторыі Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання.

З 1975 па 1982 гады — дырэктар Бабруйскай мэблевай фабрыкі імя Халтурына Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання, з 1981 па 1985 гады — генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР.

Затым працаваў першым намеснікам, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, памочнікам прэзідэнта Беларусі.

З 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].

21 лютага 2005 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь і прызначаны Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

10 студзеня 2008 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.[3]

Вучні Ходасаўскай сярэдняй школы ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім фестывалі па эканоміцы і прадпрымальніцтву сярод моладзі «Лесвіца поспеху-2016».
Выпускны 1962 года ў в. Ходасы.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 539 «Аб прызначэнні А. М. Кулічкова Міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2005 г № 96 «Аб прызначэнні А. М. Кулічкова Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2008 № 14 «Аб А. М. Кулічкове» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання