wd wp Пошук:

Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь

Саве́т бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь — канстытуцыйны, вышэйшы калегіяльны каардынацыйна-палітычны орган, які фарміруецца з мэтай рэалізацыі паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны[1][2]. Узначальваецца і фарміруецца Прэзідэнтам, які падпісвае яго пастановы.

Гісторыя

15 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову № 1249, якой утварыў Савет бяспекі ў складзе 14 асоб: старшыні Вярхоўнага Савета, яго першага намесніка і старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, старшыні ўрада, генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністраў абароны, замежных і ўнутраных спраў, сувязі і транспарту, начальніка Беларускай чыгункі і ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, камандзіра Беларускай ваеннай акругі. Старшыня Вярхоўнага Савета займаў пасаду старшыні Савета бяспекі і прызначаў сабе памочніка ў якасці кіраўніка апарату Савета бяспекі, які налічваў 4 супрацоўнікі. Пасяджэнні склікаліся двойчы на год[3].

У 1992—1994 гадах Савет бяспекі ўзначальвалі старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, потым Мечыслаў Грыб. Паводле прынятай у 1994 годзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, палажэнне аб Савеце бяспекі і яго складзе зацвярджаюцца ўказамі Прэзідэнта[1].

5 жніўня 1994 года Аляксандр Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад Савета бяспекі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржаўнага сакратара замест старшыні Вярхоўнага Савета і старшыні камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы. Пасяджэнні сталі праводзіцца кожныя тры месяцы[4]. У 1997 годзе апарат Савета бяспекі, на чале якога стаяў прызначаны Прэзідэнтам дзяржаўны сакратар, быў перайменаваны ў сакратарыят[1].

Дзейнасць

Пасяджэнне Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь за круглым сталом у Палацы Незалежнасці

У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Прэзідэнт Беларусі фарміруе і ўзначальвае Савет бяспекі, назначае на пасаду і вызваляе з яе Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Палітыка-прававую аснову дзейнасці Савета бяспекі складаюць Канстытуцыя і законы Беларусі, дэкрэты, указы і распараджэнні Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, а таксама міжнародныя дагаворы краіны па адпаведных пытаннях[2].

Да ведання Савета бяспекі аднесены пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, прыняцце важнейшых рашэнняў па забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспекі дзяржавы і яе грамадзян[2].

Савет бяспекі мае паўнамоцтвы на выкананне шэрагу задач, сярод якіх[2]:

Пры Савеце бяспекі дзейнічаюць камісіі:

Склад

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2021 года, у актуальны склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь уваходзяць 20 асоб[5]:

Старшыня Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь

Пастаянныя члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь

Члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь

Членамі Савета бяспекі могуць быць і іншыя службовыя асобы, якія прызначаюцца Прэзідэнтам па прадстаўленні Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Актыўны ўдзел у рабоце Савета бяспекі і падрыхтоўцы яго рашэнняў прымаюць і іншыя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, цэнтральных і іншых арганізацый, буйнейшых нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама дэпутаты палат Парламента, аўтарытэтныя навуковыя і грамадскія дзеячы, эксперты ў сферах эканомікі, права, сацыяльнай палітыкі[2].

Дзяржаўны сакратарыят

Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі — рабочы орган Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага сакратарыята з’яўляюцца[6]:

Дзяржаўныя сакратары

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (бел.)
  3. Станіслаў Шушкевіч Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1991 г. № 1249 (руск.)  (15 лістапада 1991). Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. Аляксандр Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. № 24 (руск.) . Беларускі прававы партал. Праверана 13 красавіка 2014.
  5. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 106 «О составе Совета Безопасности Республики Беларусь»
  6. Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (бел.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Савет бяспекі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Органы бяспекі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак