wd wp Пошук:

Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў

Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў (нар. 1952, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З 1972 па 1979 гг. працаваў машыністам халадзільнай устаноўкі на Шклоўскім маслазаводзе. У 1978 г. скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1979 па 1990 гг. — інструктар, загадчык аргаддзелам Шклоўскага райкама КПБ. У 19901994 гг. — намстаршыні Шклоўскага райвыканкама, начальнік Упраўлення эканомікі і прагнозу[1].

У 19941999 гг. — старшыня Шклоўскага райвыканкама. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці эканаміст[1]. Паводле мясцовых жыхароў, усяляк імкнуўся не дэманстраваць сваё службовае становішча[1].

З ліпеня 1999[2] па 2004 гг. быў старшынёй інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Магілёўскай вобласці. 3 сакавіка 2004 г. Указам Прэзідэнта № 126 прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага[1]. З 2005 года Памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Магілёўскай вобласці.

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[3].

Сям’я

Жанаты, мае дваіх сыноў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2014)[4]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5
  2. НА СТРАЖЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЙ БЕЗОПАСНОСТИ. ИНТЕРВЬЮ НАЧАЛЬНИКА ИНСПЕКЦИИ КОЖЕМЯКО И. И. 08.07.2015 Архівавана 27 сакавіка 2019.
  3. Рабочая паездка ў Магілёўскую вобласць 26 сакавіка 2019 года
  4. Кобяков, Вакульчик, Жадобин и Шуневич получили орден «Отечества», Ермошина — орден Почета Архівавана 27 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта