Кмен звычайны[3][4] (Carum carvi) — двухгадовая травяністая расліна роду кмен (Carum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].
Кмен звычайны, кмін[6], кмен, тмень, цьмен[3][7][8][9][10][11], каралёк[12][13][14].
![]() | ||||||||||
Сцеблы адзінкавыя, прамыя, гладкія, полыя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, вышынёй 30-80 см (да 1 м)[5]. Корань верацянопадобны або цыліндрычны, мясісты.
Лісце чарговае, даўгаватае, двойчы- і тройчырассечанае, яйкападобна-ланцэтападобнае, 6-20 см даўжынёй і 2-10 см шырынёй, з тонкалінейнымі, вострымі долямі[5]. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — на кароткіх, якія пераходзяць у похву(руск.) бел.[5].
Суквецці - складаныя парасонікі без агульнай абгорткі або з 1-3-лінейнымі лісточкамі пры аснаванні на канцах галін і верхавіне сцябла, з 8-16 неаднолькавымі прамянямі, 4-8 см у дыяметры[5]. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя[5]; пялёсткі зваротнаяйкападобныя, даўжынёй каля 1,5 мм. Цвіце ў маі-чэрвені[5].
∗
P
5
A
5
G
(
2 ¯
)
{\displaystyle \ast P_{5};A_{5};G_{({\overline {2}})}}
Плод — сплюшчаны падоўжаны віслаплоднік, каля 3 мм даўжынёй і 2,5 мм шырынёй, карычневы, распадаецца на два серпападобна выгнутых паўплодзіка (мерыкарпія), якія нарыхтоўшчыкі называюць “насеннем”[5]. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні[5].
Кмен лёгка пазнаецца па характэрнаму паху расцёртых паміж пальцамі пладоў.
![]() |
Зверху ўніз. Лісце. Суквецце. Насенне |
У дзікім выглядзе расліна расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі, заходзіць у субтрапічныя раёны Індыі і Пакістана. Культывуецца паўсюдна[5][15].
У Расіі натуральна расце ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Каўказе, у паўднёвай частцы лясной зоны Заходняй і Усходняй Сібіры, радзей на Далёкім Усходзе[16].
Расліна мала патрабавальная да цяпла. Добра расце на суглінках і супесках. Расце на мурожных і пойменных лугах, лясных палянах, каля дарог, на ўзлесках разрэджаных лясоў ва ўмовах добрага асвятлення і ўвільгатнення.
Плады ўтрымліваюць 3-7 % эфірнага алею[5][17], 12-16 % тлустага алею[5], а таксама флаваноіды(руск.) бел. кверцэцін(руск.) бел. і кемпферол, кумарыны(руск.) бел., умбеліферон(руск.) бел., скапалецін і іншыя. Акрамя таго, у іх выяўленыя бялковыя (10-20 %[5]) і дубільныя рэчывы арганічныя кіслоты (у тым ліку кававая кіслата), азоцістыя рэчывы (20 %), цукры (3 %), крухмал (4 %), смолы і воскі.
Склад эфірнага алею і яго ўтрыманне ў значнай меры змяняюцца ў залежнасці ад стадыі вегетацыі. Асноўнай складовай часткай эфірнага масла з’яўляецца карвон(руск.) бел. — 40-50 %[5]. Акрамя таго, у алеі змяшчаецца D-ліманен[5] (да 30 %), прычым у эфірным алеі з няспелых пладоў значна больш ліманена(руск.) бел., чым у алеі са спелых пладоў. У эфірным алеі прысутнічае карвакрол(руск.) бел., які абумоўлівае спецыфічны пах кмена, а таксама ліналаол(руск.) бел., цімол(руск.) бел., пінен(руск.) бел. і іншыя спірты і іх эфіры.
У траве таксама выяўленыя флаваноіды кверцэцін, кемпферол і ізарамнецін. У каранях утрымліваюцца аскарбінавая кіслата (0,09—0,35 %) і вугляводы.
Кмен быў знойдзены падчас раскопак з ранняга каменнага века. Быў вядомы ўжо ў старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме як сродак для палягчэння пераварвання страў з бабовых. Паводле трактату «Аб кулінарным мастацтве» рымляне ўжывалі кмен не толькі ў якасці прыправы для бабоў і гароху, але і для соусаў і мяса. Кмен таксама шырока выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Еўропе.
Кмен аддае перавагу цёплым, сонечным месцам і добра дрэнаваным глебам, багатым арганічнымі рэчывамі.
Размножваюць насеннем, якое высейваюць з разліку 100 г на 100 м², глыбіня пасеву 2-3 см. Кмен устойлівы да вымярзання. Пасеў варта выканаць у перыяд сакавік — красавік, можна і летам, але не пазней чым у чэрвені. Усходы з’яўляюцца праз 2-3 тыдні. Для паскарэння прарастання насенне замочваюць і вытрымліваюць 2-3 дня пры тэмпературы 18-20 °C, пасля чаго высушваюць і высейваюць.
Некаторыя расліны квітнеюць у першы год жыцця, большасць — на другі і наступныя гады. Разам з кменам можна высаджваць на ўраджай аднагадовыя спецыі (каляндру (Coriandrum sativum), чарнушку (Nigella sativa)) ці гарох (Pisum sativum), іх збор праводзіцца ў першы год. Збор кмена адбываецца на другім годзе, у першай палове ліпеня, калі плады пачынаюць мяняць колер з зялёнага на карычневы. Плады збіраюць спелыя — чырванавата-бурыя. Трэба ўлічваць, што насенне лёгка асыпаецца на зямлю. Ураджайнасць складае каля 2 т/га.
Фінляндыя вырабляе каля 28% (2011) сусветнай колькасці кмену[18]. Галоўныя экспарцёры: Нідэрланды, Венгрыя.
![]() | ||||||||||
Асобнік кмену з ружовымі кветкамі |
Двухгадовая расліна. У першы год развіваецца падвойная або патройная разетка лісця і тоўсты корань[5]. Расліна назапашвае ў корані пажыўныя рэчывы. Восенню, калі яна ўступае ў перыяд спакою, большасць лісця адмірае. Ранняй вясной другога года вырастае лісце на сцеблах, а затым кветканосы. Цвіце з мая да чэрвеня. Плады спеюць у першай палове ліпеня.
Кмен звычайны апыляецца насякомымі, у тым ліку пчоламі.
У прыродзе расце на сухіх лугах, абочынах, межах і палянах. Гемікрыптафіт(польск.) бел..У класіфікацыі раслінных супольнасцей з’яўляецца характэрным відам(польск.) бел. для парадку (O.) Arrhenathertalia[19].
Нарыхтоўваюць насенне кмена ў сырыя дні або па расе, каб пазбегнуць масавага асыпання[5]. Надземную частку дзікарослага кмену зразаюць сярпамі. Культывіруемы кмен збіраюць жаткамі ці камбайнамі. Кмен, звязаны ў снопікі, прасушваюць у памяшканнях, абмалочваюць і чысцяць ад старонніх прымешак на веялках і сітах[5]. Насенне сушаць у добра ветраных памяшканнях або пад навесам без доступу прамых сонечных прамянёў[5].
Кмен звычайны мае знешняе падабенства на вельмі атрутную цыкуту ядавітую (Cicuta virosa).
яшчэ 21 сямейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ ад 20 да 30 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Кмен | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | від Кмен звычайны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 81 род | ||||||||||||
Кмен звычайны Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 333 ккал 1392 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Харчовая, лекавая і меданосная расліна. Вырошчваецца ў культуры.
![]() | ||||||||||
У ежу ўжываюць плады кмену[5] і эфірны алей (у пладах да 7 %), які атрымліваюць з іх, а таксама лісце і маладыя парасткі (салаты, заправа да супоў, паштэтаў, сыроў). Плады і алей надаюць вырабам рэзкі востры смак, своеасаблівы рэзкі водар. Плады выкарыстоўваюць як вострыя прыправы для араматызацыі хлебапякарных вырабаў, асабліва чорнага хлеба, у кулінарыі і кандытарскай вытворчасці[5].
У хатняй гаспадарцы плады выкарыстоўваюць пры засолцы агуркоў, засолцы і квашанні капусты[20][21][22][23][24], падрыхтоўцы квасу. Кмен у якасці спецый могуць дадаваць да печаных яблыкаў, смажаных і вараных прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць тлушчу: катлет, каш, амлетаў, супоў, запяканак, соусаў і мяса (асабліва бараніну).
Кмен шырока выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай кухні. У Вялікабрытаніі прынамсі з XVI стагоддзя з кменам пякуць традыцыйны кекс(англ.) бел.[25]. У Сербіі кменам пасыпаюць самаробныя выпечаныя салёныя аладкі ці невялікія булачкі хлеба (pogačice(руск.) бел. s kimom).
Кмен дадаюць для араматызацыі сыроў, у тым ліку шведскага бандосту(англ.) бел., нарвежскага пултосту(англ.) бел., дацкага хаварці(руск.) бел. і цільзіцеру(руск.) бел..
У Бліжнеўсходняй кухне(руск.) бел. з кменам робяць дэсерт, званы міглі(руск.) бел., з’яўляецца папулярнай стравай падчас Рамадану. Яго таксама традыцыйна гатуюць і падаюць у краінах Леванту зімой і пры нараджэнні новага дзіцяці. Кмен таксама дадаюць для араматызацыі харысы(руск.) бел., туніскай пасты з перцам чылі. У алепскай, сірыйскай кухні яго выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх булачак, званых келеача.
Плады, карані, сцябло і лісце выкарыстоўваюцца ў якасці вострай прыправы.
Чаркесы гатуюць з пладоў муку для хлебапячэння[26].
Корань, утвораны ў першы год вегетацыі, з’яўляецца ядомым, яго можна патушыць ці запекчы падобна караням морквы ці пастарнаку.
Кмен таксама выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці[5]. У Польшчы з ім вырабляюць настойкі з агульнай назвай «кменаўка», а ў Германіі — лікёр «алаш(руск.) бел.». Кмен дадаюць у скандынаўскія акавіты, у тым ліку ў ісландскі брэнівін(англ.) бел.
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод кмена звычайнага (лац.: Fructus Carvi)[16].
Плады кмена ўжываюць у афіцыйнай медыцыне Балгарыі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША. Кмен узмацняе аддзяленне жоўці і дзейнасць стрававальных залоз, дэпрэсуе працэсы гніення і закісання ў кішэчніку, здымае спазмы яго гладкай мускулатуры і тым самым спрыяе нармалізацыі працэсу стрававання. Кмен рэкамендуюць пры атаніі(руск.) бел., як мяккі слабільны сродак, пры метэарызме. Плады ўваходзяць у склад жоўцегонных збораў і выкарыстоўваюць пры жоўцева-(руск.) бел. і мачакаменнай хваробах, захворваннях мачавыдзяляльных шляхоў[5]. У камбінацыі з іншымі расліннымі сродкамі іх ужываюць пры гепатытах, як седатыўны сродак, для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўзмацнення лактацыі ў кормячых жанчын.
Кмен папулярны ў народнай медыцыне розных краін. Плады здаўна выкарыстоўвалі ў розных лекавых зборах (гарбатах): апетытным, слабільным, ветрагонным, заспакаяльным, страўнікавым (звязальным)[5]; іх давалі кормячым маці для ўзмацнення лактацыі. Настой пладоў ужывалі пры засмучэннях кішачніка, хваробах жоўцевага пузыра, бранхіце і запаленні лёгкіх, пры спазмах стрававальных органаў, пры галаўным болю.
У ветэрынарыі кмен даюць скату пры коліках, метэарызме. Яго рэкамендуюць падсяваць да канюшыны, прызначанай для скормлівання зялёнай масы скату ў свежым выглядзе. Для птушак кмен з’яўляецца моцным ядам.
З кветак кмена звычайнага меданосныя пчолы бяруць пылок-абножку і нектар[27].
Кменавы алей выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці для надання водару мылу, ласьёнам(руск.) бел. і духам(руск.) бел. і ў асвяжальніках дыхання(руск.) бел.[5].
![]() |
Кмен звычайны на Вікісховішчы |
---|