wd wp Пошук:

Гарох

Pisum sativum

Гарох[4] (Pisum) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства бабовых.

Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.

Батанічнае апісанне

Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плодбоб, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў).

Арэал

Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[5]. Расце ў шматлікіх частках свету. Вядома 7 відаў, пашыраных ў Еўропе і Афрыцы.

Віды

Род уключае сем відаў[6]:

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).

Гісторыя

З’яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Pisum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxgenform.pl?language=en Архівавана 6 красавіка 2011. Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  6. Спіс відаў роду Pisum на сайце The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Артыкулы пра расліны без GRIN
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Бабовыя (трыба)