wd wp Пошук:

Морква

Морква[3] (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Батанічнае апісанне

Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.

Арэал

Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[4] — морква дзікая (Daucus carota).

Значэнне і выкарыстанне

У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Расліны паводле алфавіта
Морква