wd wp Пошук:

Суглінак

Суглінак

Суглінак — рыхлая пясчана-гліністая асадкавая горная парода, якая складаецца з часцінак памерам менш за 0,01 мм (30-50 %) і абломкавых часцінак больш за 0,01 мм (70-50 %). Мае ў сабе каля 10-30 % гліністых часцінак памерам менш 0,005 мм. Лік пластычнасці 7-17.

Адрозніваюць суглінак груба-, дробназярністы і пылаваты. Паводле колькасці гліністага матэрыялу суглінкі падзяляюць на лёгкія, сярэднія і цяжкія. Мінеральны склад пясчаных суглінкаў больш кварцавы, гліністых — з кааліту, іліту, мантмарыланіту і інш. Паходжанне пераважна кантынентальнае. Сыравіна для вытворчасці цэглы, аглапарыту. На Беларусі суглінак пашыраны сярод антрапагенных адкладаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара