wd wp Пошук:

Фітацэноз

Фітацэноз — (раслінная супольнасць) — усякая сукупнасць раслін на даным участку тэрыторыі, якая знаходзіцца ў стане ўзаемазалежнасці і характарызуецца як вызначаным складам і будовай, так і вызначанымі ўзаемаадносінамі з асяроддзем. Фітацэноз з’яўляецца часткай біягеацэноза і можа адзначаць яго межы.

Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах (гл. дынаміка расліннасці). Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца змена фітацэнозаў (сукцэсія)

Цэнаэлементы

Цэнаэлементы, ці мерацэнозы — адзінкі функцыянальнай структуры фітацэноза. Гэта абмежаваныя ў прасторы і часе часткі фітацэноза, элементы вертыкальнай і гарызантальнай неаднароднасці фітацэнозаў. Да асноўных цэнаэлементаў адносяць ярусы, мікрагрупоўкі, сінузіі, цэнапапуляцыі, кансорцыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геабатаніка
Катэгорыя·Экалогія