wd wp Пошук:

Мочакамянёвая хвароба

Мочакамянёвая хвароба — утварэнне камянёў у органах мачавой сістэмы(англ.) бел., а менавіта ў нырках, мачаточніках, мачавога пузыра і мочаспускальнага канала, што парушае рух мачы і вядзе да запалення адпаведных органаў. У Беларусі да 40 % ложкаў ва ўралагічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненні.

Папярэджанне

Развіццё хваробы папярэджвае кіпячэнне вады дзеля змяншэння ўтрымання кальцыю, выкарыстанне ў якасці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыццё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусніцаў.

Прычыны

Хваробе спрыяе маларухомы лад жыцця(англ.) бел., схільнасць да малочных вырабаў пры гастрыце і язве страўніка, піццё багатай на кальцый сырой вады, спякотнае надвор’е, хваробы парашчытападобных(англ.) бел. залоз і тонкай кішкі, падагра.

Праявы

Хвароба суправаджаецца нырачнай колікай(англ.) бел., ванітамі, успушваннем(англ.) бел. жывата і разладам мочаспускання[3].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Святлана Барысенка. Камяні: лягчэй пазбавіцца, чым не набыць // Звязда : Газета. — 30 кастрычніка 2008. — № 206 (26318). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні мочапалавой сістэмы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных