wd wp Пошук:

Канюшына

Канюшына[4] (Trifolium) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae).

Назва

Навуковая назва роду — trifolium — азначае «трохліснік».

Канюшына атрымала сваю беларускую назву за тое, што падабаецца каням, бо з’яўляецца салодкай.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, двухгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі, прамастойнымі або распасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжнёвымі, цыліндрычнымі і верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бактэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае з 5—9 суцэльнакрайнімі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і іншых суквеццях. Плод — дробны струк.

Арэал і экалогія

Адрозніваецца больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. Некаторыя віды ёсць ў гарах Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых відаў найбольш вядомыя: канюшына гібрыдная, або ружовая (Trifolium hybridum), канюшына лугавая, або чырвоная (Trifolium pratense), канюшына паўзучая, або белая (Trifolium repens), канюшына раллявая (Trifolium arvense); у Чырвоную кнігу Беларусі занесены 2 віды: канюшына чырванаватая (Trifolium rubens) і канюшына Спрыгіна (Trifolium spryginii). Растуць на лугах, пашах, у лясах, акультураныя часам дзічэюць.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Канюшына Паводле базы даных The Plant List, род уключае 244 відаў[5]:

Значэнне і выкарыстанне

Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Кветкі канюшыны разам з кветкамі лёну ўпрыгожваюць сучасны герб Беларусі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Trifolium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Trifolium(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (8 студзеня 2013). Праверана 18 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Канюшына