wd wp Пошук:

Супесак

Су́песак — рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода буравата-жоўтага і жоўта-шэрага колеру.

Утрымлівае да 70 % пясчаных, да 10 % алеўрытавых і гліністых і да 20 % пылаватых часцінак. Супескі падзяляюцца на ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя і інш. Адрозніваюць грубапясчаныя, дробнапясчаныя і пылаватыя супескі.

Мінералагічны склад разнастайны. Пылаватыя супескі ўтрымліваюць большую колькасць кварцу, гліністыя ўтрымліваюць гліністыя мінералы (каалініт, мантмарыланіт і інш.). У засушлівых раёнах супескі могуць утрымліваць арганічныя рэчывы і мінеральныя солі.

У глебазнаўстве больш гліністыя супескі называюць цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Глебазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара