wd wp Пошук:

Добруш

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Добруш, значэнні.

До́бруш[2] (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі ГомельУнеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 760 чал. (2017)[3].

Назва

Назва Добруша — спадчына мясцовага балцкага насельніцтва, якое таксама дало назвы такім рэчкам, што знаходзяцца навокал Добруша, як Чачора, Рэкта, Гжунь, Ачоса. Згодна з лінгвістам Ул. Тапаровым, верхнедняпроўскія гідронімы тыпу Дабрэйка, Добрыч, Дубрыч паходзяць ад балцкіх каранёў *dubur-, *daubur-, якія выкарыстоўваюцца ў словах, звязаных з паглыбленымі месцамі (у рацэ, на дарозе, у лесе). У Літве вядомыя некалькі гідронімаў Dabr-upis, антрапонім Dabrišius. У літоўскай мове утваральнік -š- з’яўляецца даволі прадуктыўным і надае слову значэнне суаднесенасці з нейкай аднастайнай сукупнасцю. Балцкая форма назвы Добруша аднаўляецца як Dabrušis. Узнікненне такой назвы ў гэтым месцы, ля р. Іпуць, магчыма, было матывавана наяўнасцю віроў ці асабліва глыбокіх месцаў у рацэ.[4]

Гісторыя

Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[5]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі тканінна-парусную мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму

У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.

У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 19271935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.

Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).

Культура

Будынак музея

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Добруша

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Адкуль «Дуброўна» і «Добруш» — https://svajksta.by/archives/33358 Архівавана 20 ліпеня 2020.
  5. Добруш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 592. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г., па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе вабласцей, раёнаў і пасёлкаў гарадскога тыпу Архівавана 30 красавіка 2021. Нацыянальны статыстычны камітэт
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С, 302.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Добруш
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты на Іпуці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета