wd wp Пошук:

Гомельскі павет

Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).

З 26 красавіка 1919 года ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 224 723 чалавек, у тым ліку ў Гомелі — 36 775 чал.

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2]:

Адміністрацыйны падзел

У 1917 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:

У 1923 г. воласці былі ўзбуйнены, іх стала 8:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Магілёўская губерня
  2. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва паводле роднай мовы. Гомельскі павет

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гомельскі павет
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паветы Гомельскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскай вобласці