wd wp Пошук:

Павел Віктаравіч Мажэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мажэйка.

Мажэйка Павел Віктаравіч (19111987) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Павал Мажэйка нарадзіўся 28 снежня 1911 года ў вёсцы Сапажкі (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння пяці класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства працаваў рольшчыкам на Нова-Барысаўскай папяровай фабрыцы, пазней загадваў школьным аддзелам Барысаўскага райкама ВЛКСМ. У снежні 1931 года Мажэйка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1933 годзе ён скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў, у 1935 годзе — Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў, у 1939 годзе — курсы ваенкамаў-лётчыкаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да красавіка 1945 года маёр Павел Мажэйка камандаваў эскадрылляй 525-га штурмавога авіяпалка 227-й штурмавой авіядывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса(руск.) бел. 8-й паветранай арміі(руск.) бел. 4-га Украінскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 107 баявых вылетаў на бамбардзіроўку і штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года маёр Павел Мажэйка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны Мажэйка працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Памёр 19 студзеня 1987 года[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў[1].

У гонар Мажэйка названая вуліца ў Сапажках[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Павел Віктаравіч Мажэйка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Добрушы
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня