wd wp Пошук:

Аркадзь Іванавіч Вольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольскі. Арка́дзь Іва́навіч Во́льскі (15 мая 1932, г. Добруш Гомельскай вобласці — 9 верасня 2006, Масква) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч. Член ЦК КПСС (1986—1991). Дэпутат ВС РСФСР (1984—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1986—1989). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член РАЕН. Прэзідэнт РСПП у 1990—2005 гг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Маці — Вольская Ганна Сямёнаўна (1906—1973), бацька — Вольскі Іван Паўлавіч (1896—1975), абодва родам з Беларусі. Сям’я Вольскіх да вайны жыла ў г. Гродне. З пачаткам вайны Іван Паўлавіч Вольскі быў закліканы на фронт у чэрвені 1941 года і ваяваў да 1944, калі атрымаў раненне. Пасля вайны Іван Паўлавіч працаваў дырэктарам школы ў Бранскай вобласці, адначасова выкладаў там гісторыю. Ганна Сямёнаўна Вольская пасля пачатку вайны працавала ў штабе партызанскага руху ў г. Маскве, пасля вайны ў аддзеле народнай адукацыі ЦК КПСС, інструктарам.

Напачатку войны пры адступе савецкіх войскаў трапіў у дзіцячы дом у Хвалынск (Саратаўская вобласць). (Да канца вайны сям’я знайшлася.)

Займаўся боксам і фехтаваннем.

Скончыў з адзнакай Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў у 1955, інжынер-металург (да 1956 года інстытут насіў назву «Маскоўскі інстытут сталі імя І. В. Сталіна»).

У 1955—1969 гадах працаваў на Маскоўскам аўтазаводзе імя І. А. Ліхачова, прайшоў шлях ад памочніка майстра, майстра і начальніка 3-га ліцейнага цэха да начальніка ліцейнай вытворчасці і сакратара парткама ЗІЛ.

Стаў ініцыятарам шэрага тэхнічных навін і ў 1970 быў ганараваны Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1969—1990 гадах працаваў у ЦК КПСС — узначальваў сектар аўтамабільнай прамысловасці аддзела машынабудавання, потым працаваў у пасады намесніка начальніка аддзела машынабудавання, з 1985 г. узначальваў аддзел машынабудавання ЦК. Прымаў наўпросты актыўны ўдзел у стварэнні гігантаў айчыннай аўтамабільнай прамысловасці ВАЗ і КАМАЗ.

З 1983 па 1984 год быў прызначаны памочнікам па эканоміцы Генеральнага сакратара ЦК КПСС Ю. Андропава[2]. У перыяд з 1984 па 1985 год памочнік па эканоміцы Генеральнага сакратара ЦК КПСС К. У. Чарненка[3][4].

У 1986 годзе правёў тры месяцы на Чарнобыльскай АЭС, беручы ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі. У 1988—1990 гадах па даручэнні М. С. Гарбачова, А. Вольскі ўзначальваў Камітэт асобага кіравання Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласцю. У 1989 годзе 92 % насельніцтва Карабаха — і армяне, і азербайджанцы — абралі А. Вольскага народным дэпутатам СССР.

Пасля жнівеньскіх падзей 1991 года прызначаны намеснікам кіраўніка Камітэта па аператыўным кіраванні народнай гаспадаркі СССР, адказваў за прамысловасць і абаронны комплекс. У 1995 годзе ён быў намеснікам кіраўніка дэлегацыі па мірным вырашэнні канфлікту ў Чачэнскай Рэспубліцы.

У 1990 годзе А. І. Вольскі пры ўдзеле Е. П. Веліхава (з боку АН СССР) стварыў Навукова-прамысловы саюз, пасля пераназваны ў Расійскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, які сам і ўзначальваў у перыяд з 1990 па 2005 год на пасадзе прэзідэнта РСПП. Сам бізнесам не займаўся. Узнагароджаны шматлікімі савецкімі і расійскімі ордэнамі і ўзнагародамі.

Памёр 9 верасня 2006 года пасля цяжкай і працяглай хваробы (востры лейкоз). Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 Arkady Volsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jeffrey B. Gayner; Ariel Cohen; Natalia Kuznetsova (19 November 1993). “Who’s Who in The Russian Elections”. The Heritage Foundation. http://www.heritage.org/research/reports/1993/11/whos-who-in-the-russian-elections. Retrieved on 30 March 2013.
  3. Arkady Volsky: Kremlin troubleshooter(нявызн.) (13 September 2006). Праверана 30 March 2013.
  4. Richard F. Staar. The Next Coup Attempt In Russia(нявызн.) (12 November 1992). Праверана 12 April 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Памерлі ад лейкеміі
Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Нарадзіліся ў Добрушы
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Маскве
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Памерлі 9 верасня
Народныя дэпутаты СССР ад акруг Азербайджана
Члены КПСС
Члены ЦК КПСС
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Цаліне»
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Выпускнікі МІСіСа
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў 2006 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Нарадзіліся 15 мая
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені