wd wp Пошук:

Рыма Іванаўна Шаршнёва

Рыма Іванаўна Шаршнёва (28 ліпеня 1925, г. Добруш Гомельскай вобласці — 6 снежня 1942, Любанскі раён, Мінская вобласць) — удзельнiца партызанскага руху i камсамольскага падполля ў Мiнскай вобласцi ў Вялiкую Айчынную вайну.

Біяграфія

Бацька Ян Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны, працаваў у леснікоўстве, а маці , Лідзія Васільеўна, выхоўвала дочак, Рыму і Алу, у 1933 годзе сям’я пераехала ў Мінск, дзе нарадзілася малодшая — Святлана.

Вучылася ў 25-й беларускай узорнай школе імя А. Чарвякова. У 1941 годзе скончыла 9 класаў.

Калі пачалась Вялікая Айчынная вайна, бацька сышоў на фронт, а Рыма з маці і сёстрамі эвакуяваліся ў сяло Тоцкае Чкалаўскай вобласці (зараз Арэнбургская вобласць).

1 чэрвеня 1942 года паехала ў Маскву, дзе вучылася ў адмысловай выведшколе асновам баявой падрыхтоўкі, падрыўной справе, асаблівасцям партызанскай барацьбы ў тыле ворага. У жніўні 1942 гада атрад ім. Мікалая Гастэлы, які складаўся з юнакоў і дзяўчын 17-18 гадоў, выехаў з Масквы да лініі фронту. Была зацверджаная сувязной ЦК камсамола Беларусі і павінна была наладзіць сувязі паміж падпольнымі групамі.

25 лістапада 1942 года брыгада Розава, у якой ваяваў атрад ім. Гастэла, атрымала загад аб ліквідацыі буйнога нямецкга гарнізона. Гарнізон знаходзіўся ў вёсцы Ломавічы Акцябрскага (зараз Светлагорскага) раёна. У баі кінулася на амбразуру дзота. Была цяжка параненая і праз дзесяць дзён памерла. Пахавалі ў вёсцы Жывунь Любанскага раёна[1].

Зноскі

  1. Рыма Іванаўна Шаршнёва

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Пахаваныя ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня